Аўгіння Трафімаўна Кавалюк, па нараджэнні Сідаровіч () — беларуская паэтэса, перакладчыца.
Біяграфія Нарадзілася 13 сакавіка 1934 года ў в. в. Стральцы (цяпер — Мастоўскі раён Гродзенскай вобласці) ў сялянскай сям’і. Выхоўвалася без бацькі, які быў асуджаны як «вораг народа» і адбыў у ГУЛАГу 15 гадоў.
У 1954 годзе скончыла беларускую школу № 9 у Гродна, а ў 1959 годзе — гісторыка-філалагічны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута, дзе наведвала літаратурны гурток. З 1952 года публікавалася ў раённай газеце. Першы верш быў змешчаны ў школьнай насценгазеце.
Літаратурным настаўнікам быў Міхась Васілёк, духоўную падтрымку мела яна і ад Васіля Быкава.
Па сямейных абставінах пераехала ў Рыгу і ў 1959—1978 гадах працавала настаўніцай у адной з рыжскіх сярэдніх школ. Да 1982 года выкладала ў Міжгаліновым інстытуце павышэння кваліфікацыі спецыялістаў народнай гаспадаркі. Удзельнічала ў культурна-асветнай рабоце сярод латвійскіх беларусаў.
З 1987 года жыла ў Ленінградзе, актыўна ўдзельнічала ў грамадскім жыцці беларусаў.
Аўтар зборнікаў вершаў «Белае дзіва» (1964, для дзяцей), «Маўклівыя скарбы» (1966), «Кропля бурштыну» (1974), «Імгненняў след» (1987).
Перастварала з латышскай мовы. Творы Аўгінні Кавалюк перакладзены на латышскую, рускую, украінскую мовы.
Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1993 года.
Памерла 2 лістапада 2007 года ў Санкт-Пецярбургу.
Крыніцы
Літаратура «Крывіцкія руны», Панізьнік Сяргей, Мінск: «Беларускі кнігазбор» 2003, ISBN 985-6730-29-5 Адклікаюцца рэхам гады . — Мінск: ЗБС «Бацькаўшчына», 2005. Мікола Нікалаеў. У Санкт‑Пецярбургу памерла паэтэса Аўгіння Кавалюк // Наша Ніва, 4 лістапада 2007
Спасылкі
Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Паэты паводле алфавіта Катэгорыя:Паэтэсы Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Беларусы ў Санкт-Пецярбургу