Уладзі́мір Арка́дзьевіч Аста́пенка (нар. , ) — беларускі палітык і дыпламат. Кандыдат юрыдычных навук (2000)Аўтарэферат дысертацыі «Эволюция Европейского Союза в свете положений Амстердамского договора 1999 года». Меў дыпламатычны ранг надзвычайнага і паўнамоцнага пасланніка другога класуУказ Президента Республики Беларусь от 18 апреля 2008 г. № 222 «О назначении В. А. Астапенко Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Республике Куба и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посланника второго класса» .

Біяграфія Скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін МЗС СССР (1985), аспірантуру Беларускага дзяржаўнага універсітэта і МДІМА-Універсітэта МЗС РФ.

На дыпламатычную службу прыйшоў яшчэ ў часы БССР. Працаваў начальнікам інфармацыйнага аддзела міністэрства замежных спраў БССРПостановление Совета Министров Республики Беларусь от 4 сентября 1991 г. № 341 «О делегации Белорусской ССР на 46-ю сессию Генеральной Ассамблеи ООН».

З 1992 года па 19 мая 1993 года — намеснік міністра замежных спраўПостановление Совета Министров Республики Беларусь от 19 мая 1993 г. № 330 «Об освобождении В. А. Астапенко от обязанностей заместителя Министра иностранных дел» . З 6 ліпеня 1993 года да 18 кастрычніка 1994 года — генеральны консул Рэспублікі Беларусь у ГаазеПостановление Совета Министров Республики Беларусь от 6 июля 1993 г. № 438 «О Генеральном консульстве Республики Беларусь в г. Гааге (Королевство Нидерландов)» . У гэты ж дзень быў прызначаны дарадцам-пасланцам Амбасады Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве БельгіяПостановление Кабинета Министров Республики Беларусь от 18 ноября 1994 г. № 185 «О назначении В. А. Астапенко Советником-Посланником Посольства Республики Беларусь в Королевстве Бельгия» . Заставаўся на гэтай пасадзе да 27 ліпеня 1996 годаПостановление Кабинета Министров Республики Беларусь от 27 июня 1996 г. № 423 «Об освобождении В. А. Астапенко от обязанностей Советника-Посланника Посольства Республики Беларусь в Королевстве Бельгия» .

Пасля вяртання з-за мяжы працаваў у міністэрстве замежных спраў начальнікам упраўлення міжнародных эканамічных адносінПостановление Кабинета Министров Республики Беларусь от 19 сентября 1996 г. № 617 «О направлении делегации Республики Беларусь на 51-ю сессию Генеральной Ассамблеи ООН».

Працаваў прарэктарам па міжнародных сувязях і загадчыкам кафедры міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаУладзімір Астапенка назначаны паслом Беларусі ў Кубе.

18 красавіка 2008 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба.

У складзе дзяржаўнай дэлегацыі прымаў удзел у шматлікіх сесіях Генеральнае Асамблеі ААН.

7 снежня 2017 г. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Аргенцінскай Рэспубліцы і па сумяшчальніцтве ва Усходняй Рэспубліцы Уругвай.

31 жніўня 2018 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Парагвай і Рэспубліцы Перу па сумяшчальніцтве.

23 верасня 2020 года падаў заяву аб вызваленні ад займаемай пасады па пагадненні бакоў. 27 кастрычніка накіраваў ліст у Адміністрацыю прэзідэнта, а таксама Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, дзе заявіў пра шматлікія парушэнні асноўных правоў і свабод грамадзян Беларусі, замацаваных у Канстытуцыі краіны і яе міжнародна-прававых абавязацельствах, відавочныя і грубыя фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Прасіў вызваліць яго ад пасады ў сувязі з парушэннямі наймальнікам заканадаўства, якое перашкаджае выкананню працы па працоўным дагаворы. У свой апошні дзень працы ў якасці пасла Уладзімір Астапенка запісаў відэазварот, у якім выказаў надзею, што над усімі амбасадамі Беларусі ўздымецца бела-чырвона-белы сцяг, а таксама апрануў бела-чырвона-белую футболку аргенцінскага футбольнага клуба «Рывер Плэйт».

3 лістапада 2020 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім вызваліў ад пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Аргенціне і па сумяшчальніцтве ва Уругваі, Чылі, Парагваі і Перу ў сувязі са здзяйсненнем правіны, несумяшчальнай са знаходжаннем на дыпламатычнай службе. Таксама ў адпаведнасці з указам, Уладзімір Астапенка быў пазбаўлены дыпламатычнага рангу Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла.

Як распавёў Астапенка ў інтэрв’ю аднаму з навінавых парталаў, «навіну аб прыняцці ўказа аб звальненні ён сустрэў з палёгкай». У той жа час ён абвясціў аб планях аспрэчыць у судзе сваё рашэнне аб звальненні. Астапенка лічыць, што звальненне ў такім выглядзе незаконна. У інтэрв’ю ён дадаў, што не здзяйсняў ніякага грубага парушэння службовых абавязкаў або правіны, несумяшчальнай са знаходжаннем на дыпламатычнай службе.

На запрашэнне Паўла Латушкі ўвайшоў у Народнае антыкрызіснае ўпраўленне. Таксама Астапенка далучыўся да Аб’яднанага пераходнага кабінета, заняўшы там пасаду намесніка прадстаўніка па замежных справах (з 2024 года — выконваючы абавязкі прадстаўніка, а затым прадстаўнік кабінета па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтвеКабанчук стал представителем ОПК по обороне, Астапенко — по международному сотрудничеству (дополнено)).

21 снежня 2022 года супраць Астапенкі пачалі спецыяльную (завочную) вытворчасць. У сярэдзіне лютага 2023 года стала вядома, што яго завочна прыгаварылі да пяці гадоў пазбаўлення волі (гэтае пакаранне адразу ж скарацілі на адзін год па амністыі ў сувязі з Днём народнага адзінства) і да штрафу ў памеры 18 500 беларускіх рублёў.

Спасылкі Аўтарэферат дысертацыі «Эвалюцыя Еўрапейскага Саюза ў святле палажэнняў Амстэрдамскага дагавора 1999 года» Беларусь на рынку Лацінскай Амерыкі пакуль прадстаўлена недастаткова

Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі Катэгорыя:Намеснікі міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Генеральныя консулы Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Аргенціне Катэгорыя:Паслы Беларусі на Кубе Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Перу Катэгорыя:Паслы Беларусі ва Уругваі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Чылі Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Выпускнікі МДІМА Катэгорыя:Консулы Беларусі ў Нідэрландах Катэгорыя:Народнае антыкрызіснае ўпраўленне Катэгорыя:Асобы Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі Катэгорыя:Кандыдаты юрыдычных навук Катэгорыя:Члены фракцыі Кааліцыя Латушкі і рух «За свабоду»