Кася Камоцкая (нар. , Мінск) — беларускі музыкант, бард.

Біяграфія Нарадзілася ў Мінску 22 чэрвеня 1963 года. Бацькі — Ада Яўгенаўна і Альфрэд Васільевіч. Дзявочае прозвішча — Чалей. Вучылася ў мінскай школе № 24 (з ухілам на нямецкую мову). Скончыла гістарычны факультэт БДУ (1985), аспірантуру (спецыялізацыя навуковы камунізм, 1988). Пасля заканчэння вучобы размеркавалася ў сацыялагічную лабараторыю пры БДУ, аднак працавала тут нядоўгі час. Пасля звальнення з лабараторыі працавала ў часопісе «Спадчына», дзе займалася перакладамі з польскай на беларускую мову. Аўтар і вядоўца музычнай праграмы «ПраРок» на 8 канале (1994—1995). У другой палове 90-х займалася журналістыкай, працавала на радыё «101,2» (1995—1996) і «Радыё Рацыя».

У 2000-х Кася Камоцкая занялася дакументальным кіно. Першы фільм убачыў свет у 2004 годзе, ён быў прысвечаны жыццю Васіля Быкава. Звычайна займае пасаду прадзюсара, зрэдку сцэнарыста. Па стане на 2014 год зняла сем карцін.

Былая жонка беларускага паэта і музыканта Алеся Камоцкага (разыйшліся ў 1991 годзе, аднак афіцыйна стасункі не скасавалі да 2000), ад шлюбу нарадзілася дачка Кася. Другім мужам (2000) стаў рэжысёр дакументальнага кіно Віктар Корзун. Музычная дзейнасць Пачала займацца музыкай пад канец 1980-х гадоў, выконваючы бардаўскія песні разам з мужам Алесем Камоцкім. Неўзабаве Кася Камоцкая стала спяваць адна. Для запісу на радыё ў 1991 да Касі далучыліся іншыя музыкі. Так нарадзіўся гурт Новае Неба, які першапачаткова меў акустычны склад (дзве гітары, віяланчэль і скрыпка)Будкін Сяргей, Сьвярдлоў Павал, Жбанкоў Максім. Залатыя дыскі беларускага рок-н-рола. Гурт Новае Неба . Пазней запісваліся электрычныя альбомы калектыва, адбываліся шматлікія канцэрты. Пад назвай Новае Неба выдадзена 6 альбомаў, і яшчэ два ўбачылі свет у XXI стагоддзі. Электрычны склад калектыва праіснаваў да канца 90-х, у пачатку 2000-х час ад часу збіраўся акустычны склад.

Кася Камоцкая выпускала шмат сольных песень, а таксама ўдзельнічала ў запісе шэрагу музычных зборнікаў. Самым вядомым падобным праектам стаў «Народны альбом» (1997).

У рэпертуары песні на вершы сучасных беларускіх паэтаў (Ігара Бабкова, Адама Глобуса, Анатоля Сыса, Міхала Анемпадыстава і іншых).

Дыскаграфія

Новае Неба Дзеці чорнага гораду (МС, 1991) Сон у трамваі (МС, 1994) Go Home! (МС, 1995) Мая краіна (МС, 1996) Лепшае (CD, 1999) Цэпеліны (CD, 1999)

Кася Камоцкая & Новае Неба Акустыка (live-акустыка, 2005)Мартыненка В., Мяльгуй А. 222 альбомы беларускага року і ня толькі… — Мн.: БМАgroup, 2005. С. 302—304. Лепшае (зборнік, 2006)

Удзел у зборніках

Народны Альбом (1997) Вольныя танцы: слухай сваё (1999, BMAgroup) Вольныя танцы: Новая альтэрнатыва (2000, BMAgroup) Сэрца Эўропы in rock (2001) Генералы айчыннага року (2004) Песні свабоды-2 (2006) Прэм’ер Тузін 2006 (2006) Belarusian Red Book. Music of Belarus (2008, Германія)

Узнагароды «Рок-карона» у намінацыі «Рок-князёўна» на цырымоніях 1994 і 1995 гадоў. У 1996 годзе адмовілася ад чарговага ўручэння гэтай узнагароды. «Лепшы аўтар тэкстаў года» на «Рок-каранацыі-96». Спецыяльны прыз ад газеты «Наша Ніва» на Рок-каранацыі '98 за «За адмысловы паэтычны густ».

Літаратура

Спасылкі Сто бардаў свабоды. Кася Камоцкая / Бібліятэка Свабоды XXI стагоддзя / Радыё Свабоды Кася Камоцкая, белая и пушистая / Інтэрв’ю Музыкальной газете

Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Беларусі Катэгорыя:Гітарысты Беларусі