Дане́цкая Наро́дная Рэспу́бліка (), або скарочана ДНР — тэрытарыяльнае ўтварэнне, якое існуе на тэрыторыі акупаванай Расіяй Данецкай вобласці Украіны, суб’ект Расійскай Федэрацыі.

Размешчана на Данецкім кражы і Прыазоўскім ўзвышшы.

Гісторыя Перадгісторыя 28 лістапада 2004 года ў Севераданецку адкрыўся , прыхільнікаў Віктара Януковіча, якія асудзілі масавыя пратэсты ў Кіеве і заявілі пра неабходнасць стварыць аўтаномнае ўтварэнне ў складзе Украіны для абароны жыхароў усходу краіны10 лет назад ДНР и ЛНР объединились в борьбе с Украиной. Как на конфликт в Донбассе повлияли события 100-летней давности?.

У снежні 2005 года ў Данецкай вобласці была створана грамадская арганізацыя «», якая выступала за з утварэннем у яе складзе аўтаноміі. Удзельнікі руху звярталіся да памяці пра Данецка-Крыварожскую рэспубліку, што існавала ў гады Грамадзянскай вайны.

У лістападзе 2007 года суд забараніў дзейнасць арганізацыі «Данецкая рэспубліка». Служба бяспекі Украіны распачала крымінальную справу супраць кіраўніцтва арганізацыі за заклікі да парушэння тэрытарыяльнай цэласнасці УкраіныОбщественное движение «Донецкая республика»Проект «Донецкой Республики» на Украине существовал давно – еще при Ющенко.

Абвяшчэнне Пасля дзяржаўнага перавароту ва Украіне ў 2014 годзе, арганізаванага прыхільнікамі еўраінтэграцыі, насельніцтва паўднёва-ўсходніх абласцей краіны, у асноўным рускамоўнае, адмовілася падпарадкоўвацца новым уладам. У Данецкай і Луганскай абласцях пачаліся масавыя пратэсты, было сфармавана народнае апалчэнне.

6 красавіка мітынгоўцы захапілі будынак абласной адміністрацыі. На наступны дзень самаабвешчаныя дэпутаты так званага «» абвясцілі Данецкую народную рэспубліку і прызначылі дату рэферэндуму аб яе дзяржаўнай самастойнасці. У канцы красавіка была абвешчана і Луганская народная рэспубліка.

11 мая 2014 года ў аб самавызначэнні. На галасаванне прыйшлі 75 % (у Данецкай вобласці) і 81 % (у Луганскай вобласці) жыхароў, з якіх амаль 90 % выказаліся за суверэнітэт рэспублікГод противостояния в ДонбассеИстория вхождения новых регионов в состав России.

Супрацьстаянне ўладам Украіны

Улады Украіны абвінавацілі пратэстоўцаў у сепаратызме. Яшчэ 7 красавіка 2014 года в. а. прэзідэнта Аляксандр Турчынаў паведаміў пра стварэнне «антыкрызіснага штаба» і пачатку «антытэрарыстычных мерапрыемстваў супраць тых, хто ўзяў у рукі зброю». Аднак пратэсты не спыніліся.

13 красавіка 2014 года Турчынаў паведаміў, што Савет нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны «прыняў пастанову пачаць шырокамаштабную антытэрарыстычную аперацыю з прыцягненнем Узброеных Сіл Украіны» на ўсходзе краіны. Улады запатрабавалі ад пратэстоўцаў да 14 красавіка разблакаваць захопленыя будынкі і скласці зброю, але гэты ўльтыматум быў адкінуты.

15 красавіка 2014 года Турчынаў заявіў, што ўначы на поўначы Данбаса пачалася «сілавая фаза» антытэрарыстычнай аперацыі. Неўзабаве ў рэгіёне пачаліся поўнамаштабныя баявыя дзеянні з ужываннем цяжкай бронетэхнікі і авіяцыі, пры гэтым інтэнсіўнасць канфлікту пастаянна ўзрастала.

Узброены канфлікт, які пачаўся ў 2014 годзе, працягваўся восем гадоў. Па дадзеных ААН, за гэтыя гады на паўднёвым усходзе Украіны загінулі каля 14 тыс. чалавек з абодвух бакоў, у тым ліку каля 3,5 тыс. цывільных асоб, звыш 30 тыс. атрымалі раненні. Каля 2 млн чалавек сталі вымушанымі перасяленцамі (уключаючы бежанцаў і ўнутрана перамешчаных асоб)История конфликта в Донбассе.

Мінскія пагадненні

Пры пасярэдніцтве АБСЕ, Расіі, Германіі і Францыі бакі ў верасні 2014 года і ў лютым 2015 года дамовіліся узгадніць план мірнага ўрэгулявання і спыненне агню. Важным пунктам пагадненняў стала патрабаванне правядзення Украінай рэформы па дэцэнтралізацыі ўлады, у тым ліку прыняцце закона пра асаблівы статус Данбаса.

Пачатак расійска-ўкраінскай вайны

21 лютага прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў указы аб прызнанні ДНР і ЛНР і даручыў расійскім узброеным сілам забяспечыць функцыі па падтрыманні міру ў рэспубліках. У той жа дзень Уладзімір Пуцін, Дзяніс Пушылін і Леанід Пасечнік падпісалі дамовы аб дружбе, супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе, у тым ліку ваеннай.

24 лютага 2022 года Расія пачала так званую «Спецыяльную ваенную аперацыю» на тэрыторыі Украіны. У ходзе баявых дзеянняў пад кантроль УС РФ перайшлі таксама вялікая частка Запарожскай і Херсонскай абласцей.

Анексія

23-27 верасня 2022 года ў рэспубліках Данбаса, а таксама ў Запарожскай і Херсонскай абласцях былі арганізаваны рэферэндумы па пытанні ўваходжання гэтых тэрыторый у склад Расіі. Пераважная большасць выказалася за ўваходжанне ў РФ: у ДНР — 99,23 % удзельнікаў рэферэндуму пры яўцы 97,51 %, у ЛНР — 98,42 % пры яўцы 94,15%, у Запарожжы — 93,11 % пры яўцы 85,4 %, у Херсонскай вобласці — 87,05 % пры яўцы 76,86 %.

30 верасня 2022 года ў Маскве былі падпісаны дамовы аб уваходжанні чатырох рэгіёнаў у склад РФ. 4 кастрычніка кіраўнік расійскай дзяржавы падпісаў федэральныя канстытуцыйныя законы аб прыняцці ДНР і ЛНР, Запарожскай і Херсонскай абласцей у Расійскую Федэрацыю, як яе новых суб’ектаў.

У дакументальных фільмах «Данбас» (2018) фільм рэжысёра Сяргея Лазніцы, які мае беларускія карані. Расследаванне каманды Алексея Навальнага зробленае ў снежні 2021 Патриот за деньги. «Русский мир» в обмен на Эмираты Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Данецкая вобласць Катэгорыя:Гісторыя Украіны