thumb|right|Пячатка міністэрства thumb|right|Галоўны будынак міністэрства адукацыі ЗША Міністэрства адукацыі ЗША () — адзін з выканаўчых дэпартаментаў ЗША.

Міністэрства было створана ў 1979 годзе шляхам падзелу міністэрствы аховы здароўя, адукацыі і сацыяльнага забеспячэння, якое існавала раней, на міністэрства адукацыі і міністэрства аховы здароўя і сацыяльных службаў ЗШАDepartment of Education Organization Act As Enacted. У адрозненне ад шматлікіх іншых краін, адукацыя ў ЗША вельмі дэцэнтралізавана, асноўную ролю адыгрываюць штаты і мясцовыя школьныя саветы, а роля міністэрства адукацыі параўнальна невялікая. Гэта адно з самых маленькіх міністэрстваў ЗША. Па стане на 2007 год колькасць супрацоўнікаў міністэрства складае 5000 чалавек, бюджэт (2011 фінансавы год) — каля 71 млрд долараў)FY2011 Federal Budget . У задачы міністэрства ўваходзіць размеркаванне федэральных фінансавых сродкаў на адукацыю, збор інфармацыі пра амерыканскія школы, забеспячэнне роўнага доступу да адукацыі. Міністэрства ўзначальвае міністр адукацыі ЗША, у наш час гэту пасаду займае Арнэ Дункан.

Спасылкі United States Department of Education Official Website

Адукацыі ЗША Катэгорыя:Адукацыя ў ЗША