Ягор Андрэевіч Тамко́ (, в. Лявонаўцы, — , ) — віцэ-адмірал (1988), Герой Савецкага Саюза (1978).
Біяграфія Нарадзіўся 3 жніўня 1935 года ў вёсцы Лявонаўцы Віленскага ваяводства (зараз у Мёрскім раёне Віцебскай вобласці). Скончыў 10 класаў сярэдняй школы і працаваў піянерважатым і сакратаром камсамольскай арганізацыі ў Мёрскім раёне.
У Ваенна-марскім флоце з 1954 года. Вучыўся ў Севераморскім вышэйшым ваенным вучылішчы ў Архангельску. У 1957 годзе пераведзены ў Ленінградскае вышэйшае ваенна-марское вучылішча імя М. В. Фрунзэ, якое скончыў у 1958 годзе. З верасня 1958 года праходзіў службу на тарпедных катарах Паўночнага флоту. З 1962 года — намеснік камандзіра па палітычнай частцы і старэйшы памочнік камандзіра падводнай лодкі «С-363».
У 1967 годзе скончыў Вышэйшыя спецыяльныя класы ВМФ. З ліпеня 1967 года — старшы памочнік камандзіра другога экіпажа атамнай падводнай лодкі «К-27», пазней — старэйшы памочнік экіпажа АПЛ «К-11» камандзір 426-га экіпажа Паўночнага флоту. З 1974 года — начальнік штаба 11-й дывізіі атамных падводных лодак Паўночнага флоту, з лістапада 1977 года — яе камандзір. У 1984 годзе скончыў Ваенна-марскую акадэмію імя М. Г. Кузняцова і прызначаны начальнікам Вышэйшага ваенна-марскога вучылішча падводнага плавання імя Ленінскага камсамола ў Ленінградзе.
З 1992 года — віцэ-адмірал Я. А. Тамко ў адстаўцы. Старэйшы навуковы супрацоўнік, дацэнт НДІ ВМФ Расіі ў Санкт-Пецярбургу. старшыня Міжнароднага фонду падводнікаў і ветэранаў падводнага флоту, намеснік старшыні Прэзідыума Савета Герояў Савецкага Саюза, Расійскай федэрацыі і поўных кавалераў Ордэна Славы.
Памёр 1 красавіка 2008 года. Пахаваны ў Санкт-Пецярбургу на Смаленскіх могілках.
Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» 2 ступені Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» 3 ступені Ордэн Мужнасці медалі.
Памяць У гонар Я. А. Тамко названа адна з вуліц у горадзе МёрыВ Миорах назвали улицу в честь вице-адмирала Егора Томко і адкрыта мемарыяльная дошкаМемориальную доску памяти Егора Томко открыли в Миорах. Экспазіцыя ў гісторыка-краязнаўчым музеі школы № 3 горада МёрыИсторико-краеведческий музей средней школы № 3 города Миоры .
Літаратура
Спасылкі
Историко-краеведческий музей средней школы № 3 города Миоры Подводники // Белорусская военная газета «Во славу Родины»
Катэгорыя:Асобы на марках Катэгорыя:Падводнікі