Ро́сы або Ро́са (, ) — могілкі ў Вільні, адзін з найстарэйшых і каштоўных у гісторыка-культурным плане некропаляў Літвы.

Гісторыя У красавіку 1801 года магістрат Вільні вылучыў дзялянку зямлі для могілак за тагачаснай гарадской мяжой. 6 мая 1801 годзе могілкі асвечаны. 8 мая 1801 года на іх пахавалі бургамістр Яна Мюлера. У 1814 годзе да паўночнай часткі могілак далучана яшчэ адна зямельная дзялянка.

Побач могілак у 1-й палове XIX стагоддзя размяшчаліся пахаванні хворых, памерлых у аддзяленні Антокальскай бальніцы, спачатку яго звалі Сірочым, потым Новымі Росамі (плошча 4,6 га).

У 1841—1850 гадах на могілках пабудаваная па праекце архітэктара . У 1888 годзе па праекце архітэктара да капліцы была дабудаваная вежа-званіца.

Перад уваходам на могілкі ў 1920 годзе пахавалі польскіх салдат, загінулых у савецка-польскай вайне. У 1935—1936 гадах невялікія вайсковыя могілкі перабудаваны па праекце Войцеха Ястжэмбоўскага, аўтара размешчанага ў цэнтры надмагілля над прахам маці і сэрцам Юзафа Пілсудскага. Побач пахаваны салдаты ганаровай варты, якія адмовіліся здаць зброю чырвонаармейцам у 1939 годзе і былі расстраляныя на месцы. Частку могілак займаюць магілы байцоў Арміі краёвай.

З 1967 года пахаванні на Росах, акрамя выключных выпадкаў, спынены.

10 сакавіка 2005 года падчас дзяржаўнага візіту ў Літву прэзідэнта Польшчы на могілкі Росы Аляксандр Квасьнеўскі і Валдас Адамкус усклалі кветкі на магілы Ёнаса Басанавічуса і Юзафа ПілсудскагаLenkijos Prezidentas tęsia vizitą Lietuvoje .

22 лістапада 2019 года ў капліцы на могілках перапахаваныя ўдзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў, у тым ліку яго кіраўнікі Кастусь Каліноўскі і Зыгмунт Серакоўскі.

Славутыя асобы, пахаваныя на могілках Роса Францішак Аляхновіч (1883—1944) — драматург, тэатральны дзеяч, публіцыст (сімвалічная магіла) Аляксандр Аскерка (1830—1911) — грамадскі дзеяч, публіцыст, выдавец; у час Паўстання 1863—1864 гадоў — начальнік Вільні Адам Вайткевіч (1796—1869) — біскуп Мінскай архідыяцэзіі Баляслаў Балзукевіч (1879—1935) — скульптар, прафесар кафедры скульптуры Віленскага ўніверсітэта Лявон Вітан-Дубейкаўскі (1869—1940) — галоўны ўрадавы архітэктар БНР Гіпаліт Грынцэвіч (1876—1933) — інжынер-архітэктар. Адам Гюнтэр (1782—1854) — дзяржаўны дзеяч, калекцыянер і мецэнат. Фадзей Дмахоўскі (1858—1930) — жывапісец, педагог у Віленскім ўніверсітэце Кастусь Каліноўскі (1838—1864) — палітычны дзеяч, публіцыст, паэт, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў на землях Беларусі і Літвы Караль Камаеўскі (? — 1862) — ваенны дзеяч. Юльюш Клос (1881—1933) — архітэктар, прафесар Віленскага ўніверсітэта Іван Луцкевіч (1881—1919) — гісторык, археолаг, пачынальнік беларускага нацыянальнага руху Антон Луцкевіч (1894—1942) — гісторык, публіцыст, міністр замежных спраў БНР (сімвалічная магіла) Яўхім Лялевель (1786—1861) — гісторык, прафесар Віленскага ўніверсітэта, удзельнік паўстання 1831 года Уладзіслаў Паўлюкоўскі (1895—1955) — паэт, этнограф Ануфрый Петрашкевіч (1794—1863) — паэт, адзін з заснавальнікаў Таварыства філаматаў Адам Пілсудскі (1869—1935) — брат маршала Польшчы Юзафа Пілсудскага, віцэ-прэзідэнт Вільні, сенатар Другой Рэчы Паспалітай Павел Пякарскі (1889—1954) — рэлігійны дзеяч Казімір Сваяк (сапр. Канстанцін Стаповіч) (1890—1926) — паэт, рэлігійны дзеяч Зыгмунт Серакоўскі (1826—1863) — адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў. Эўзебіуш Славацкі (1773—1814) — паэт, перакладчык, бацька Юльюша Славацкага Францішак Смуглевіч (1745—1807) — мастак, прафесар Віленскага ўніверсітэта Альбін Стаповіч (1895—1934) — публіцыст, музыка Уладзіслаў Сыракомля (1823—1862) — паэт, перакладчык Уладзіслаў Талочка (1887—1942) — рэлігійны і культурны дзеяч Яўстах Тышкевіч (1814—1873) — археолаг, гісторык, этнограф Браніслаў Урублеўскі (1888—1941) — юрыст, прафесар Віленскага ўніверсітэта Мікалоюс Чурлёніс (1875—1911) — літоўскі кампазітар, мастак, дырыжор і культурны дзеяч Ядвігін Ш. (сапр. Антон Іванавіч Лявіцкі) (1869—1922) — беларускі празаік, драматург і публіцыст, адзін з пачынальнікаў беларускай мастацкай прозы Чэслаў Янкоўскі (1857—1929) — паэт

Крыніцы

Літаратура V. Girininkienė, A. Paulauskas. Rasos. Vilnius: Mintis, 1988. Mieczysław Jackiewicz. Wileńska Rossa. Przewodnik po cmentarzu. Olsztyn 1993. E. Małachowicz, Cmentarz na Rossie w Wilnie, Wrocław-Warszawa-Kraków 1993.

Спасылкі

Rasų kapinės

Катэгорыя:Могілкі Вільні Катэгорыя:Пахаваныя на могілках Роса