Матэматы́чны ана́ліз — раздзел матэматыкі, у якім функцыі і іх абагульненні вывучаюцца з дапамогай паняцця ліміту.

Першапачаткова матэматычны аналіз меў назву ана́ліз бяско́нца малы́х.

Матэматычны аналіз таксама выкарыстоўвае паняцці алгебры і аналітычнай геаметрыі.

Найважнейшыя паняцці матэматычнага аналізу: ліміт функцыі бясконца малая велічыня вытворная функцыі дыферэнцыял інтэграл першаісная функцыі

У склад матэматычнага аналізу ўваходзяць: дыферэнцыяльнае злічэнне інтэгральнае злічэнне тэорыя функцый тэорыя функцый камплекснай зменнай тэорыя функцый рэчаіснай зменнай тэорыя набліжання функцый тэорыя дыферэнцыяльных ураўненняў тэорыя інтэгральных ураўненняў дыферэнцыяльная геаметрыя варыяцыйнае злічэнне функцыянальны аналіз

Гл. таксама Гіём Франсуа Лапіталь Марыя Гаэтана Аньезі Карл Ваерштрас

Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы