Барысы́ (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Дамачаўскага сельсавета. Размешчаны за 54 км на поўдзень ад Брэста, за 11 км ад чыгуначнай станцыі Дубіца.

У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Брэстрайаграсэрвіс» (цэнтр — г.п. Дамачава).

Гісторыя У XIX стагоддзі невялікая вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Дамачава. Паводле матэрыялаў 1858 года ўласнасць князёў Вітгенштэйнаў. У 1870 годзе адносілася да Падлужскай сельскай грамады. У 1897 годзе прыселак, працавала карчма.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Дамачаўскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР, у калгасе «Беларусь» (цэнтр — г.п. Дамачава). У Вялікую Айчынную вайну загінулі 9 вяскоўцаў, 3 прапалі без вестак.

Да 8 верасня 1959 года ў складзе Ліпінкаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11..

Насельніцтва 14 сялянскіх душ (1858) 27 двароў, 176 жыхароў (1897) 18 жыхароў (1905) 26 двароў, 114 жыхароў (1921) 310 жыхароў (1950) 274 жыхары (1970) 124 гаспадаркі, 380 жыхароў (2005)

Вядомыя асобы Лідзія Іванаўна Асіюк (1920—1984) — беларуская даярка. Герой Сацыялістычнай Працы (1958). Галіна Фёдараўна Скакун (1943—2022) — Герой Сацыялістычнай Працы.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Дамачаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна