Падлу́жжа (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Дамачаўскага сельсавета. Размешчана за 56 км на поўдзень ад Брэста, 12 км ад чыгуначнай станцыі Дубіца, на захадзе — рака Заходні Буг (прыток Нарава) і дзяржаўная граніца з Польшчай, аўтадарогай звязана з гарадскім пасёлкам Дамачава і шашой Брэст — Тамашоўка.

У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Брэстрайаграсэрвіс» (цэнтр — гарадскі пасёлак Дамачава).

Гісторыя У XIX стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Дамачава. Паводле рэвізіі 1858 года ўласнасць князя Вітгенштэйна. У 1870 годзе вёска з'яўлялася цэнтрам сельскай грамады.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Дамачаўскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У 1940—1954 гадах цэнтр Падлужскага сельсавета. Да 8 верасня 1959 года ў складзе Ліпінкаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11..

Насельніцтва 267 сялянскіх душ (1858) 54 двары, 348 жыхароў (1897) 370 жыхароў (1905) 37 двароў, 186 жыхароў (1921) 321 жыхар (1959) 266 жыхароў (1970) 54 гаспадаркі, 121 жыхар (2005)

Інфраструктура Пачатковая школа Клуб Бібліятэка Аддзяленне сувязі Магазін

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Дамачаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна