Ру́дня () — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Дамачаўскага сельсавета. Размешчана за 52 км на поўдзень ад Брэста, 10 км ад чыгуначнай станцыі Дубіца, на рацэ Капаеўцы (прыток Заходняга Буга), вакол лес. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, затым аўтадарозе Брэст — Тамашоўка.
У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Брэстрайаграсэрвіс» (цэнтр — гарадскі пасёлак Дамачава).
Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядома з XVI стагоддзя ў складзе Берасцейскага павета Берасцейскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1550 годзе кароль Жыгімонт II Аўгуст па хадайніцтве берасцейскага старосты Мікалая Радзівіла зацвердзіў фундуш на будаўніцтва Руднянскай царквы. У 1748 годзе сяло — уласнасць А. Кіркора і Б. Краеўскага.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Дамачаўскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР.
Да 18 снежня 1972 года ў складзе Чэрскага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 снежня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 4 (1378)., у 1972—2013 гадах у складзе Дамачаўскага пассаветаРешение Брестского областного совета депутатов №306 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Брестского района Брестской области» .
Насельніцтва 19 двароў, 104 жыхары (1876) 16 двароў, 95 жыхароў (1897) 102 жыхары (1905) 131 жыхар (1959) 121 жыхар (1970) 25 гаспадарак, 61 жыхар (2005)
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Дамачаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна