Абель Энрыке Агілар Тапіяс (; нар. , , Калумбія) — калумбійскі футбаліст, паўабаронца клуба «Уніён Магдалена» і нацыянальнай зборнай Калумбіі.
Кар’ера Клубная Агілар з’яўляецца выхаванцам футбольнай акадэміі «Дэпартыва» з горада Калі. У асноўным складзе клубу ён дэбютаваў у 2002 годзе. У 2005 годзе ў складзе «Дэпартыва» Абель стаў чэмпіёнам Калумбіі. У тым жа годзе ён перайшоў у італьянскі «Удзінезэ» і быў адразу ж аддадзены ў арэнду ў клуб Серыі B «Асколі» з-за празмернай колькасці ў клубе легіянераў, аднак з-за праблем з афармленнем дакументаў у «Асколі» знаходзіўся ўсяго месяц, не паспеўшы дэбютаваць за клуб.
Ва «Удзінезэ» Абель не здолеў зачапіцца за асноўны склад, што прывяло да сталага знаходжання ў розных клубах у арэндзе. Пасля сканчэння кантракту з «Удзінезэ», ігрок падпісаў сталы кантракт з «Эркулесам». Улетку 2012 года ён перайшоў у «Дэпартыва» з Ла-Каруньі, і ўжо 20 жніўня ў матчы супраць «Асасуны» дэбютаваў за новую камандуDeportivo La Coruña vs. Osasuna 2-0.
З 2013 года з’яўляўся іграком французскай «Тулузы». У сезоне 2015/16 з-за траўмы страціў месца ў складзе, і ў канцы трансфернага акна ў студзені 2016 года перайшоў у партугальскі клуб «Белененсіш». 12 чэрвеня 2016 года вярнуўся ў Калумбію, падпісаўшы трохгадовы кантракт з «Дэпартыва».
У жніўні 2018 года перайшоў у клуб «Далас» з амерыканскай МЛС. У пачатку 2019 года зноў апынуўся ў Калумбіі, папоўніўшы склад клуба «Уніён Магдалена», дзе стаў капітанам.
Міжнародная Агілар прымаў удзел у гульнях моладзевай зборнай Калумбіі. А ў 2004 годзе быў уключаны ў заяўку зборнай Калумбіі на ўдзел у Кубку Амерыкі ў Перу. На турніры Абель забіў два галы: у матчы групавога этапу супраць гаспадароў першынства і 1/4 фіналу супраць зборнай Коста-Рыкі.
Дасягненні Дэпартыва: Чэмпіён Калумбіі: 2005
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Калумбіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Калумбіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Уніён Магдалена Катэгорыя:Ігракі ФК Далас Катэгорыя:Ігракі ФК Дэпартыва Калі Катэгорыя:Ігракі ФК Белененсіш Катэгорыя:Ігракі ФК Тулуза Катэгорыя:Ігракі ФК Дэпартыва Ла-Карунья Катэгорыя:Ігракі ФК Эркулес Алікантэ Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Сарагоса Катэгорыя:Ігракі ФК Херэс Катэгорыя:Ігракі ФК Удзінезэ Катэгорыя:Ігракі ФК Асколі