Кузьма Мікітавіч Га́ліцкі (, Таганрог — , Масква) — савецкі военачальнік, Герой Савецкага Саюза, генерал арміі.

Біяграфія Нарадзіўся ў працоўнай сям’і, рускі. Скончыў пачатковую школу і з 1912 года працаваў у чыгуначным дэпо станцыі «Таганрог».

Член ВКП (б) з кастрычніка 1918 года. У 1917 годзе прызваны ў рускую армію, унтэр-афіцэр. Удзельнічаючы ў Грамадзянскай вайне на баку Чырвонай Арміі, ён па чарзе камандаваў узводам, ротай, батальёнам. Быў памочнікам начальніка штаба брыгады, удзельнічаў у баях на Паўднёвым і Паўднёва-Заходнім франтах.

Міжваенны перыяд У 1922 годзе скончыў , у 1927 годзе — Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзе.

У 1922—1924 гадах — камандзір батальёна і памочнік камандзіра стралковага палка ў Харкаўскай ваеннай акрузе. Па заканчэнні акадэміі, з 1927 года — К. М. Галіцкі — начальнік штаба стралковага палка, з 1928 года — начальнік навукова-рэдакцыйнай часткі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзе, з 1930 года — ад’юнкт гэтай акадэміі. З 1931 года — камандзір стралковага палка, у студзені — маі 1934 года — намеснік начальніка аддзела баявой падрыхтоўкі ў Маскоўскай ваеннай акрузе, затым памочнік камандзіра ў Харкаўскай ваеннай акрузе, а ў верасні-лістападзе 1937 года — начальнік штаба гэтай акругі. З лістапада 1937 — камандзір ў Ленінградскай ваеннай акрузе. Камбрыг (20.02.1938).

У ліпені 1938 года быў арыштаваны і знаходзіўся ў турме пад следствам да мая 1939 года. Вінаватым сябе не прызнаў і быў вызвалены за недаказанасцю віны пры частковым пераглядзе спраў арыштаваных пасля прызначэння Л. П. Берыя Народным камісарам унутраных спраў СССР. Да снежня 1939 года новага прызначэння не атрымаў, застаючыся ў рэзерве кадраў.

У снежні 1939 года прызначаны камандзірам , удзельнічаў у савецка-фінляндскай вайне 1939—1940 гадоў. Генерал-маёр з 4 чэрвеня 1940 года.

Вялікая Айчынная вайна У ходзе Вялікай Айчыннай вайны камандзір . Перад пачаткам вайны гэтая дывізія была з Ленінградскай ваеннай акругі перакінутая ў Беларускую Асобую ваенную акругу і дыслакавалася ў Мінскім умацаваным раёне ў горадзе Маладзечне. З 25 чэрвеня па 29 чэрвеня 1941 года часткі дывізіі трымалі ўпартую абарону ў займаных умацаваннях, але з прычыны катастрафічнага для РСЧА развіцця ў Беластоцка-Мінскай бітве часткі дывізіі апынуліся глыбока абыдзены. У ліпені 1941 генерал-маёр Галіцкі вывеў рэшткі дывізіі з акружэння, але апынуўся згубленым Баявы Сцяг дывізіі (у 1944 Знамя было вернута мясцовымі жыхарамі, якія знайшлі яго пры пахаванні забітых байцоў на целе палітпрацаўніка, які выносіў яго). Сам Галіцкі адразу пасля выхаду з акружэння стаў камандзірам у складзе Цэнтральнага фронту і ўдзельнічаў у Смаленскай бітве. Неўзабаве быў цяжка паранены і год знаходзіўся ў шпіталях.

З 1942 года — намеснік камандуючага на Паўночна-Заходнім фронце. З верасня 1942 года — камандуючы 3-й ударнай арміі Калінінскага фронту. Генерал-лейтэнант (30.1.1943). Пад яго камандаваннем армія ўдзельнічала ў і ў Невельскай аперацыі.

У лістападзе 1943 — маі 1945 года — камандуючы на 2-м Прыбалтыйскім фронце і 3-м Беларускім фронце. Удзельнічаў у Гарадоцкай аперацыі, Віцебскай аперацыі, Беларускай стратэгічнай наступальнай аперацыі, . Генерал-палкоўнік (28.6.1944).

Армія пад камандаваннем К. М. Галіцкага прымала актыўны ўдзел у баях ва Усходняй Прусіі ў ходзе Усходне-Прускай стратэгічнай наступальнай аперацыі. Падчас штурму Кёнігсберга (6-9 красавіка 1945 года) перад арміяй стаяла задача раздзяліць групоўку немцаў і авалодаць паўднёвай часткай горада. У першы дзень баёў армія прасунулася на тры кіламетры, разбурыўшы больш за 20 нямецкіх апорных пунктаў і захапіўшы раёны , , . 8 красавіка была фарсіравана рака ў раёне . 41 воін арміі за гэтыя баі атрымаў званне Героя Савецкага Саюза. Сам генерал Галіцкі стаў Героем Савецкага Саюза 19 красавіка 1945 годаПетрикин А. И., Строкин В. Н. Имена в названиях улиц. — Калининград: Калининградское книжное издательство, 1988, с. 86—87.

Вайну генерал Галіцкі скончыў узяццем буйной ваенна-марской базы Пілау і паланеннем буйной групоўкі праціўніка на касе Фрышэ-Нерунг. У Кёнігсбергу ён арганізаваў збудаванне першага ў краіне . За час вайны быў тройчы паранены.

Пасля вайны камандаваў войскамі Асобай (1945—1946), Прыкарпацкай (1946—1951), Адэскай ваеннай акругаў (1951—1954), Маскоўскага раёна СПА (1954—1955), Паўночнай групы войскаў (1955—1958), Закаўказскай ваеннай акругі (1958—1961). Генерал арміі (11.3.1955).

Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 2—5 скліканняў ў 1946—1962 гадах.

У 1962 годзе сышоў у адстаўку. Жыў у Маскве, у .

З 1964 года старшыня Ваенна-навуковага таварыства пры ЦДСА.

Памёр 14 сакавіка 1973 года. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.

Узнагароды Герой Савецкага Саюза (медаль «Залатая Зорка» № 5036) 4 ордэна Леніна 4 ордэна Чырвонага Сцяга Ордэн Суворава 1-й ступені Ордэн Кутузава 1-й ступені ордэн Багдана Хмяльніцкага 1-й ступені Ордэн Чырвонай Зоркі Польскі ордэн медалі

Памяць Імя К. М. Галіцкага носяць вуліцы , Маладзечне, Гарадку і Калінінградзе.

Мемуары В боях за Восточную Пруссию. Записки командующего 11-й гвардейской армией. — М.: Наука, 1970. — 500 с. Годы суровых испытаний. 1941—1944 (записки командующего армией) — М.: Наука, 1973. — 600 с.

Крыніцы

Літаратура

Арсеньев Б. Галицкий Кузьма Никитович // Якиманка. — 2007. — № 2. Иванов Б. О героях былых времён… // . — 2007. — 16 октября. Петрикин А. И., Строкин В. Н. Имена в названиях улиц. — Калининград: Калининградское книжное издательство, 1988. — 176 с. Свердлов Ф. Генерал армии К. Н. Галицкий // Военно-исторический журнал. — 1977. — № 9. Энциклопедия Таганрога. — Ростов-на-Дону: Ростиздат, 2003. — 512 с. — ISBN 5-7509-0662-0. Северный Сталинград. Великие Луки в Великой Отечественной войне 1941—1945. (сборник авторов) / Составитель В. Н. Павлов. — Великие Луки, 2008. — 568 с. — 500 экз. — ISBN 978-5-350-00153-2 Коллектив авторов. Великая Отечественная. Командармы. Военный биографический словарь / Под общей ред. М. Г. Вожакина. — М.; Жуковский: Кучково поле, 2005. — С. 40—41. — ISBN 5-86090-113-5

Спасылкі

Биография К. Н. Галицкого на сайте «Балтийск-Пиллау» Герои Советского Союза — уроженцы Дона Таганрог (Сборник)

Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя) Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Камандзіры дывізій у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Камандзіры карпусоў у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Камандуючыя арміямі ў Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Рэпрэсаваныя военачальнікі Катэгорыя:Постаці Калінінграда Катэгорыя:Мемуарысты СССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3-га склікання Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Выпускнікі курсаў «Выстрал» Катэгорыя:Камандуючыя Закаўказскай ваеннай акругай