Дзяніс Уладзіміравіч Пушылін (; , Макееўка) — адзін з лідараў часткова прызнанай Данецкай Народнай Рэспублікі, спікер Вярхоўнага савета Данецкай Народнай Рэспублікі (з 15 мая 2014 года), сустаршыня часовага ўрада Данецкай Народнай Рэспублікі (з 7 красавіка 2014 г.)Глава уряду самопроголошеної Донецької народної республіки: «Зараз мені ніколи займатися МММ». Адзін з кіраўнікоў ўкраінскага аддзялення «МММ».
Біяграфія Нарадзіўся 9 мая 1981 года ў Макееўцы Данецкай вобласці. Дзяцінства і юнацтва правёў на радзіме.
У 1998 годзе скончыў Макееўскі гарадскi ліцэй. З 1999 года па 2000 год праходзіў службу ў Нацыянальнай гвардыі Украіны. Скончыў данбаскую нацыянальную акадэмію будаўніцтва і архітэктуры (факультэт «эканоміка прадпрыемства»).
З 2002 года працаваў у гандлёвай фірме «Солодке життя». З'яўляўся функцыянерам руху «МММ», быў валанцёрам, а затым, калі на аснове «МММ» была створана партыя, Пушылін стаў яе сябрам.
5 красавіка 2014 быў прызначаны намеснікам «народнага губернатара» Данецкай вобласці Паўла Губарава, а затым узначаліў мітынг жыхароў Данецка. 7 красавіка была абвешчаная Данецкая Народная Рэспубліка, Пушылін стаў адным з кіраўнікоў часовага ўрада ДНР.
29 красавіка уключаны ў спіс асоб, у дачыненні да якіх уведзены санкцыі — забарона на ўезд і замарожванне актываў у ЕСАртем Филипенок, Александра Федотова. ЕС обнародовал новый санкционный список против России. РБК, 29.04.2014.
15 мая быў прызначаны старшынёй прэзідыума Вярхоўнага савета самаабвешчанай Данецкай Народнай Рэспублікі. З сярэдзіны чэрвеня знаходзіўся ў Маскве. 18 ліпеня прыслаў заяву аб адстаўцы, якая была падтрымана «дэпутатамі» ДНРhttp://korrespondent.net/ukraine/politics/3394404-hlava-dnr-pushylyn-ushel-v-otstavku.
Катэгорыя:Данецкая Народная Рэспубліка