Леанід Георгіевіч Бакштаеў (1934, в. Дабрынь, , СССР—1995, ) — савецкі тэатра і кіно, , народны артыст Украінскай ССР.
Біяграфія Леанід Бакштаеў нарадзіўся ў вёсцы Дабрынь Гомельскай вобласці.
У 1958 годзе скончыў Беларускі тэатральны інстытут. Акцёр Акадэмічнага рускага драматычнага тэатра імя Лесі Украінкі. З 1973 года — педагог КДІТМ імя І. К. Карпенкі-Карага.
Леанід Бакштаеў працаваў акцёрам у ў г. Мікалаеве (1958—1962), ў г. Днепрапятроўску з 1962 года па 1966. Л. Бакштаеў быў незвычайна папулярны і любімы ўдзячнымі гледачамі, збіраў поўныя залы, на сцэне быў арганічны і гледачы забывалі, што гэта спектакль. Л. Бакштаеў быў па-сапраўднаму таленавіты, іграў рознапланавыя ролі, яму ўдаваўся любы рэпертуар.
Сканаў 29 ліпеня 1995 года ў Кіеве. Пахаваны на Лясных могілках украінскай сталіцы
Творчасць У кіно Леанід Бакштаеў пачаў здымацца з 1967 года. Рэжысёры даволі хутка вызначылі яго амплуа, — на працягу двух дзесяцігоддзяў ён ствараў на экране гераічныя вобразы. Асабліва часта акцёра выкарыстоўвалі ў ваенных стужках: «На Кіеўскім кірунку» (Кудрашоў), «Камісары» (Дзегцяроў), «Мір хацінам, вайна — палацам» (Расціслаў Драгамірэцкі), «Бумбараш» (чырвонаармейскі камандзір Чубасаў), «Тайна партызанскай зямлянкі» (Леанід Рыгоравіч), «Аты-баты, ішлі салдаты» (Канстанцін Святкін), «Чырвоныя дыпкур'еры» (камэск), «Пунсовыя пагоны» (капітан Баканаў), «Вайна на заходнім кірунку» (генерал-лейтэнант) і інш. Перыядычна рэжысёры «адпраўлялі» Бакштаева ў процілеглы стан. Так, у фільме «Ніна» ён паўстаў у вобразе афіцэра СС Шульца, а ў сумеснай савецка-югаслаўскай стужцы «Вяселле» — сыграў ролю нямецкага маёра.
Фільмаграфія — Незабыўнае — Дзехцяроў — Мір хацінам — вайна палацам — Расціслаў Драгамірэцкі — Бумбараш — Чубатаў — Белая птушка з чорнай меткай — Астап — Ніна — Эквілібрыст — Аты-баты, ішлі салдаты — Канстанцін, сын Святкіна — Дзень першы, дзень апошні — Андрэй — Пунсовыя пагоны — Загад - агню не адкрываць — Дубаў — Прададзены смех — бацька Ціма — Гісторыя аднаго кахання — Алехін — Завеса Арыёна — Павел Бялоў 1985 — Навучыся танчыць — бацька Жэні Чумакова — Шчаслівы, хто кахаў… — Блакітная ружа — Вайна на заходнім кірунку — генерал — Ніягара — Забіць «Шакала» — эксперт
Спасылкі
Катэгорыя:Народныя артысты Украінскай ССР Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Постаці Кіеўскага рускага драматычнага тэатра імя Лесі Украінкі Катэгорыя:Пахаваныя на Лясных могілках, Кіеў