Ілья Галота (; пачатак XVII стагоддзя — ) — палкоўнік, (май — чэрвень 1649 года).
Біяграфічныя звесткі Верагодна, паходзіў з казакоў. Яго брат Рыгор (Грышай, Грышко) дзейнічаў разам з ім, а пасля гібелі Ільі стаў Брагінскім палкоўнікам.
У пачатку нацыянальнай рэвалюцыі 1648—1676 гадоў Ілья Галота далучыўся да Багдана Хмяльніцкага. Магчыма, што Ілья Галота дзейнічаў на Севершчыне.
Ва ўмовах контрнаступлення войскаў Рэчы Паспалітай (зіма — увесну 1649) Ілья Галота выступіў за неадкладную вайну.
У канцы мая 1649 года Ілья Галота з вялікім атрадам запарожцаў прыбыў з Сечы на казацкую раду на Маслаў Стаў (цяпер сяло Маслаўка Міронаўскага раёна Кіеўскай вобласці). Там Багдан Хмяльніцкі прызначыў яго наказным гетманам. Галота ўзначаліў украінскага войска, якое павінна весці наступленне на Загалле, Рэчыца, Вільню, а потым ісці на берагі Віслы.
На чале 10-тысячнага войска І. Галота перайшоў Прыпяць і разбіў армію польнага гетмана Вялікага князя Літоўскага Я. Радзівіла, што парушыла планы феадалаў Рэчы Паспалітай з поўдня Беларусі ўдарыць у тыл войску Хмяльніцкага, садзейнічала разгортванню паўстання на поўдні Беларусі. Атрад Галоты вырас да 30 тысяч паўстанцаў. Ён раздзяліў свае сілы на некалькі атрадаў, якія каля 3-х месяцаў дзейнічалі з пераменным поспехам. У чэрвені 1649 годзе каля Загалля на Прыпяці Радзівіл акружыў яго атрад (каля 7 тыс. чалавек), аднак Галота вывеў паўстанцаў з акружэння.
Казакі Галоты, а таксама ўкраінскія і беларускія сяляне і мяшчане (усяго каля трох тысяч) у ноч на 17 чэрвеня 1649 года паспрабавалі штурмам узяць Загалле, але пацярпелі паразу. У ходзе бітвы войска было адціснута да балотаў, самога Галоту цяжка паранілі, ён трапіў у палон. Пасля палякі пакаралі яго смерцю — . Паводле іншых звестак, Галота загінуў у баі.
Пахаваны Галота пад Загаллем у адной з сямі брацкіх магіл паўстанцаў.
У культуры
Верагодна, Ілья Галота з’яўляецца героем народнай .
Крыніцы
Літаратура Мицик Ю. А. Голота Ілля // Енциклопедія історії України. — Т. 2. — К.: Наукова думка, 2005. — С. 147—148. Мицик Ю. А. Полковник Ілля Голота: битва під Загалем 1649 р. // На службі Кліо. — Київ — Нью-Йорк — Торонто — Париж — Львів, 2000. Мицик Ю. А. Невідомі листи керівника Національно-визвольної війни українського народу 1648—1658 рр. полковника Іллі Голоти // Українській історичний журнал. — 2001. — № 1. Довідник з історії України. / За ред. Підкови І. З., Шуста Р. М., Інст. історичних досліджень Львівського нац. унів. ім. Івана Франка. — Київ : Видавництво «Генеза», 2001 — ISBN 966-504-439-7
Катэгорыя:Удзельнікі казацка-сялянскай вайны (1648—1651)