Пу́тна () — мужчынскі праваслаўны манастыр у Румыніі на рацэ Путна. Сёння належыць Румынскай праваслаўнай царкве.

Гісторыя манастыра

«Успення Прасвятой Багародзіцы манастыр Путна» з'яўляецца праваслаўнай святыняй часоў Малдаўскга княства. Заснаваны гаспадаром Стэфанам Вялікім у 1466 годзе. Знешнія ўмацавання і ўязныя вежы былі пабудаваны ў 1481 годзе. Сучасная царква была значна перабудавана Васілём Лупу ў 1653—1662 гадах.

Манастыр быў цэнтрам славянска-валашскага пісьменства. Сёння ў ім захоўваецца шмат старых рукапісаў, каштоўных царкоўных прадметаў, надпісаў і інш. помнікаў румынскай культуры (у прыватнасці, Путнянскае евангелле).

Пахаванні

На тэрыторыі манастыра пахаванны: малдаўскія гаспадары: Стэфан III Вялікі з членамі сям'і Багдан III Сляпы Стэфан IV Малады многія малдаўскія праваслаўныя іерархі (у прыватнасці, Ісая (Балашэскул)).

Спасылкі

Манастыр Путна — румынскі Іерусалім

Катэгорыя:Малдаўскае княства Катэгорыя:Праваслаўныя манастыры Румыніі