Дзень незалежнасці Украіны () — галоўнае дзяржаўнае свята Украіны. Адзначаецца штогод 24 жніўня ў гонар прыняцця Вярхоўнай Радай УССР Акта абвяшчэння незалежнасці Украіны, што прынята лічыць датай утварэння дзяржавы Украіна ў яе сучасным выглядзе.

Гісторыя 20 лютага 1992 года Вярхоўная Рада Украіны прыняла пастанову «Аб Дні незалежнасці Украіны», згодна з якой указана лічыць дзень 24 жніўня Днём незалежнасці Украіны і штогод адзначаць яго як дзяржаўнае агульнанароднае свята Украіны.

Святкаванне З 2005 года ўрачыстасці ў Кіеве з нагоды свята пачынаюцца малебнам у Сафійскім саборы з удзелам прадстаўнікоў розных рэлігійных канфесій і кіраўніцтва дзяржавы.

Гл. таксама

Дзень памяці і перамогі над нацызмам у Другой сусветнай вайне 1939 – 1945 Дзень Еўропы Дзень Канстытуцыі Украіны Дзень украінскай дзяржаўнасці Дзень абаронцаў Украіны

Спасылкі

Украіна святкуе Дзень незалежнасці

Катэгорыя:Святы паводле алфавіта Катэгорыя:Святы Украіны Катэгорыя:Святы 24 жніўня Украіна