Анапурна — горны масіў і вяршыня ў горнай сістэме Гімалаяў. Вышыня 8091 м.

Анапурна I з’яўляецца адным з чатырнаццаці васьмітысячнікаў і дзясятай паводле вышыні вяршыняй Зямлі. Першае пакарэнне адбылося 3 чэрвеня 1950 года групай французскіх альпіністаў (Марыс Герцаг, Луіс Лашэналь). Гэта было першае паспяховае пакарэнне васьмітысячніка.

Катэгорыя:Горныя вяршыні паводле алфавіта Катэгорыя:Горныя вяршыні-васьмітысячнікі Катэгорыя:Горы Непала