Зялёная (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчана за 29 км на поўнач ад Баранавічаў, на шашы Баранавічы — Навагрудак.

Гісторыя У 1897 годзе вёска ў Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Гарадзішчанскай гміне Навагрудскага павета.

У Вялікую Айчынную вайну загінулі 54 землякі.

З 16 лістапада 1970 года па 6 жніўня 1979 года вёска Зялёная з’яўлялася цэнтрам Зялёнаўскага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 лістапада 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 6 (1308).Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617)..

Інфраструктура Сядзібы выканкома сельсавета і калгаса Механічныя майстэрні Ветэрынарны ўчастак Базавая школа Клуб, бібліятэка Фельчарска-акушэрскі пункт Аддзяленне сувязі, магазін

Насельніцтва 2 двары, 8 жыхароў (1897) 2 двары, 16 жыхароў (1921) 36 двароў, 116 жыхароў (1971) 77 двароў, 116 жыхароў (1998) 75 гаспадарак, 217 жыхароў (2005)

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Гарадзішчанскі сельсавет (Баранавіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна