Аляксандр Андрэевіч Станке́віч, у манастве Анатолій ( — ) — беларускі праваслаўны царкоўны дзеяч, гісторык, публіцыст. Кандыдат багаслоўя (1853).

З сям’і святара Мінскай епархіі. У 1853 годзе скончыў Пецярбургскую духоўную акадэмію. У 1848 годзе прыняў манаства. З 1853 года інспектар Мінскай духоўнай семінарыі. У 1860—1868 гадах рэктар Полацкай духоўнай семінарыі. У 1879 годзе настаяцель царквы расійскага пасольства ў Грэцыі. З 1886 года епіскап балцкі. Друкаваў свае гістарычна-публіцыстычныя і багаслоўскія працы ў Мінскіх, Літоўскіх і Гродзенскіх «Епархиальных ведомостях».

Літаратура

Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Гісторыкі Расійскай імперыі Катэгорыя:Публіцысты Расійскай імперыі Катэгорыя:Рэктары навучальных устаноў Рускай праваслаўнай царквы Катэгорыя:Кандыдаты багаслоўя Катэгорыя:Праваслаўныя багасловы Расійскай імперыі Катэгорыя:Праваслаўныя багасловы Беларусі