Калымскі заліў () — заліў Усходне-Сібірскага мора. Тэрыторыя Расіі.

Уразаецца ў бераг мацерыка Еўразія паміж мысам Крастоўскі і дэльтай ракі Калыма. Глыбіня 4—9 метраў. Берагі пераважна нізінныя. Большую частку года пакрыты лёдам. Прылівы паўсутачныя (да 0,2 метраў). Ва ўсходняй частцы Калымскага заліва — бухта Амбарчык з населеным пунктам і портам Амбарчык.

Літаратура

Колымский залив //

Катэгорыя:Залівы Паўночнага Ледавітага акіяна Катэгорыя:Усходне-Сібірскае мора Катэгорыя:Залівы Якуціі