Юп Лангэ (Joep Lange,  — http://www.huffingtonpost.com/2014/07/17/joep-lange-dead-aids-expert-plane-crash_n_5597834.html) — галандскі даследчык у галіне медыцыны, адзін з піянераў даследавання ВІЧ. Прафесар.

Навуковую дзейнасць прысвяціў даследаванню ВІЧ, пачаўшы пошукі лекаў у 1983 годзе. Вёў пілотныя даследаванні антывіруснай тэрапіі, а таксама шукаў спосабы прадухілення перадачы віруса ад маці дзіцяці.

Ю. Лангэ быў аўтарам каля 350 артыкулаў у навуковых часопісах. У 2002—2004 гг. прэзідэнт Міжнароднага таварыства барацьбы са СНІДам (IAS). У апошні час кіраваў дэпартаментам глабальнай аховы здароўя ў Акадэмічным медыцынскім цэнтры Амстэрдамскага ўніверсітэта, а таксама быў выканаўчым дырэктарам па навуцы ў дэпартаменце глабальнай аховы здароўя і развіцця.

Загінуў у авіякатастрофе.

Катэгорыя:Вірусолагі Катэгорыя:Выпускнікі Амстэрдамскага ўніверсітэта Катэгорыя:Загінулі ў авіякатастрофах Катэгорыя:Постаці нідэрландскай вірусалогіі