Сяргей Дзмітрыевіч Сазонаў (29 ліпеня (10 жніўня) 1860, Разанская губерня — 25 снежня 1927, Ніца) — дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі, міністр замежных спраў з 1910 па 1916 гады, член Дзяржаўнага савета, актыўны ўдзельнік Белага руху.
Біяграфія Нарадзіўся 29 ліпеня (10 жніўня) 1860 года ў маёнтку сваіх бацькоў у Разанскай губерні.
З 8 лістапада 1910 года па 7 ліпеня 1916 года працаваў Міністрам замежных спраў Расійскай імперыі. 12 студзеня 1917 года прызначаны паслом у Вялікабрытанію, але ў сувязі з Лютаўскай рэвалюцыяй да месца службы выехаць не паспеў.
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі актыўны ўдзельнік Белага руху.
Памёр 25 снежня 1927 года ў Ніцы.
Катэгорыя:Дзяржаўныя дзеячы Расійскай імперыі Катэгорыя:Міністры замежных спраў Расійскай імперыі Катэгорыя:Палітыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Постаці Белага руху Катэгорыя:Рускія эмігранты першай хвалі ў Францыі