Антон Уладзіміравіч Астаповіч (, ) — беларускі гісторык-этнолаг і культуролаг. Старшыня Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры (2007).

Біяграфія Скончыў Мінскае медыцынскае вучылішча (1984, з чырвоным дыпломам), гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Сябра Партыі БНФ, у 1989 годзе прысутнічаў ад Асіповічаў на ўстаноўчым з’ездзе ў Вільні.

Працаваў да 2006 года ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту: малодшым навуковым супрацоўнікам у аддзеле фондаў, загадчыкам сектару Цэнтральнай Беларусі ў экспазіцыйным аддзеле, намеснікам дырэктара. Выкладаў ва Універсітэце культурыАнтон Астаповіч на milinkevich.org . У наш час навуковы сакратар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа.

Спасылкі Блог Антона Астаповіча

Катэгорыя:Культуролагі Беларусі Катэгорыя:Этнолагі Беларусі Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі