Сві́слацкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі, складаецца з 2-х населеных пунктаў. Цэнтр — пасёлак Дружны.

Гісторыя

Утвораны як пасялковы савет. 28 мая 2013 года пассавет рэарганізаваны ў сельсавет з цэнтрам у гарадскім пасёлку СвіслачРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области. 22 лістапада 2021 года цэнтр сельсавета перанесены ў пасёлак ДружныРешение Пуховичского районного Совета депутатов от 22 ноября 2021 г. № 235 О переносе административного центра Свислочского сельсовета Пуховичского района .

Насельніцтва 1999 год — 11.9 тыс. жыхароў 2002 год — 12.0 тыс. жыхароў 2009 год — 11.9 тыс. жыхароў 2016 год — 11 959 жыхароў 2019 год — 13 974 жыхароў

Насельніцтва паводле перапісу 2009 года (Свіслач і Дружны) — 11904 чалавекі, з іх 77,2 % — беларусы, 15,4 % — рускія, 5,2 % — украінцы, 0,4 % — палякіЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (2 населеныя пункты) — 13974 чалавекі.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2013 годзе