Праця́жка — шматлязовы металарэзны інструмент, з дапамогай якога на працяжных станках выконваюць апрацоўку ўнутраных і знешніх паверхняў загатовак.
Працяжка ўяўляе сабой стрыжань з зубамі, памеры якіх паслядоўна павялічваюцца, а форма зменьваецца ад зыходнай да заданай, вызначаючай форму апрацаванай паверхні.
Існуюць выгладжваючыя працяжкі. Зубы такіх працяжак не маюць вуглоў рэзання. Выгладжваючыя працяжкі выраўноўваюць і ўшчыльняюць апрацоўваемую паверхню.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Інструменты