Чэмпіянат свету па снукеры () — найбуйнейшы і найстарэйшы прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які быў заснаваны ў 1927 годзе. Турнір праходзіць на працягу 17 дзён у канцы красавіка і пачатку мая і ў храналагічным сэнсе з'яўляецца трэцім турнірам трайной снукернай кароны з сезона 1977/1978, калі ў календары з'явіўся чэмпіянат Вялікабрытаніі. Чэмпіянат свету не праводзіўся з 1941 па 1945 гады ў сувязі з Другой сусветнай вайной і з 1958 па 1963 гады ў сувязі з зніжэннем цікавасці да гэтага віда спорту. Спаборніцтва праходзіла ў розных гарадах Англіі, а таксама на востраве Джэрсі (1957), у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы (1965) і ў Аўстраліі (1971, 1975) да таго як у 1977 годзе не пераехала ў тэатр Крусібл у Шэфілдзе, дзе з таго часу праводзіцца штогод. Кіруючым органам, які ў цяперашні час арганізуе гэтае мерапрыемства з'яўляецца сусветная асацыяцыя прафесійнага більярда і снукера (). Да таго, як WPBSA узяла кантроль над прафесійным снукерам у 1968 годзе, чэмпіянат свету арганізоўвала асацыяцыя і кіруючы савет більярда (), за выключэннем шасці гадоў (1952—1957), калі пасля спрэчкі з арганізацыяй гульцы арганізавалі сваю замену чэмпіянату — Professional Matchplay Championship.

Правілы турніру пацярпелі мноства змен з першага розыгрышу. З 1927 па 1951 гады чэмпіянат свету праходзіў па сістэме плэй-оф, пры гэтым у 1928 і 1932 гадах дзеючы чэмпіён турніру адразу гуляў у фінале з пераможцам папярэдніх раундаў, а ў 1931 і 1934 гадах у чэмпіянаце прымалі ўдзел толькі па два снукерысты: дзеючы чэмпіён і прэтэндэнт на тытул. У выніку канфлікту паміж гульцамі і BACC у 1952 годзе было праведзена два чэмпіянату: чэмпіянат, арганізаваны BACC, і чэмпіянат, арганізаваны самімі снукерыстамі (Professional Matchplay Championship). Пасля гэтага, з 1953 па 1957 гады Professional Matchplay Championship заняў месца чэмпіянату свету, аднак з-за нізкай папулярнасці і недахопу грошай пасля 1957 года чэмпіянат не праводзіўся. У 1964 годзе турнір адрадзіўся ў выглядзе чэлендж-матчаў: чэмпіянат складаўся з аднаго матча, у якім дзеючы чэмпіён турніру абараняў тытул у паядынку з прэтэндэнтам (з 1964 па 1968 гады было згуляна 7 чэлендж-матчаў). З 1969 года чэмпіянат свету зноў стаў праходзіць па сістэме плэй-оф, якая дзейнічае па сённяшні дзень. У 1980 годзе канчаткова была зацверджана колькасць фрэймаў у фінальным матчы чэмпіянату — 35 (да 18 перамог). З 1982 года ў турніры прымаюць удзел 32 снукерысты, якія гуляюць на выбыванне пачынаючы з 1/16 фіналу, а першы нумар пасеву атрымлівае леташні пераможца.

Прызавы фонд першага чэмпіянату свету ў 1927 годзе склаў £6.10 (6 фунтаў і 10 шылінгаў), а ў 1973 годзе ён складаў ужо £6,600, з якіх пераможца атрымаў £1,500, пасля чаго стаў хутка расці ў сувязі з з'яўленнем буйнога спонсару ў 1976 годзе — цыгарэтнага брэнду Embassy, які спансаваў турнір да 2005 года, а з 1978 года канал BBC пачаў штодзённыя трансляцыі гульняў чэмпіянату. У 2003 годзе прызавы фонд турніру склаў рэкордныя на той момант £1,815,250, пасля чаго знізіўся з-за забароны тытунёвым кампаніям спансіраваць спартыўныя падзеі на тэрыторыі Вялікабрытаніі і сыходу Embassy. На змену былому спонсару з 2006 года прыйшлі букмекерскія кампаніі і казіно, а ў 2014 годзе першы прыз снукернага турніру ўпершыню ў гісторыі дасягнуў £300,000 і працягвае расці, склаўшы ў 2018 годзе рэкордную суму ў £425,000. Апроч таго, прызавы фонт чэмпіянату ў 2018 годзе стаў рэкордным у гісторыі снукера — £1,968,000.

Джо Дэвіс, які выйграў 15 першых чэмпіянатаў свету (1927—1946), па сённяшні дзень з'яўляецца рэкардсменам па колькасці тытулаў турніру і па колькасці тытулаў, выйграных запар. Фрэд Дэвіс выйграў 3 чэмпіянаты ў 1948, 1949 і 1951 гадах, а таксама 5 турніраў Professional Matchplay Championship (1952—1956), стаўшы васьміразовым чэмпіёнам свету. Джон Палмэн выйграў апошні Professional Matchplay Championship у 1957 годзе, пасля чаго абараняў тытул ва ўсіх 7 чэлендж-матчах (1964—1968), зраўняўшыся з Фрэдам Дэвісам па колькасці перамог. Пасля замацавання сістэмы плэй-оф у 1969 годзе Рэй Рыярдан (1970, 1973—1976, 1978) і Стыў Дэвіс (1981, 1983—1984, 1987—1989) выйгралі па 6 сусветных перышнстваў, а Стывен Хендры стаў рэкардсменам па колькасці чэмпіёнскіх тытулаў у сучаснай снукернай эры з 7 перамогамі (1990, 1992—1996, 1999) і па колькасці чэмпіёнскіх тытулаў у сучаснай снукернай эры, выйграных запар, — 5 (1992—1996). Джон Хігінс, які выйграў свой першы тытул у 1998 годзе, у 2000-х гадах выйграў яшчэ тры чэмпіянаты (2007, 2009, 2011), стаўшы чатырохразовым чэмпіёнам свету, а Роні О’Саліван перамог на сямі сусветных першынствах (2001, 2004, 2008, 2012—2013, 2020, 2022).

Фіналы

Фармат АрганізацыяПлэй-оф BACCДзеючы чэмпіён пачынаў чэмпіянат адразу з фіналу BACCProfessional Matchplay Championship НезалежныЧэлендж-матчы BACC Плэй-оф WPBSA

Год Сезон Месца правядзення Спонсар Пераможца Фіналіст Фінальны лік 1927 — Бірмінгем, Англія — Джо Дэвіс Том Дэніс 20:11 1928 — Бірмінгем, Англія — Джо Дэвіс Фрэд Лоўрэнс 16:13 1929 — Нотынгем, Англія — Джо Дэвіс Том Дэніс 19:14 1930 — Лондан, Англія — Джо Дэвіс Том Дэніс 25:12 1931 — Нотынгем, Англія — Джо Дэвіс Том Дэніс 25:21 1932 — Лондан, Англія — Джо Дэвіс Кларк Мак-Конэкі 30:19 1933 — Чэстэрфілд, Англія — Джо Дэвіс Вілі Сміт 25:18 1934 — Нотынгем, Англія — Джо Дэвіс Том Ньюмэн 25:23 1935 — Лондан, Англія — Джо Дэвіс Вілі Сміт 25:20 1936 — Лондан, Англія — Джо Дэвіс Хорас Ліндрум 34:27 1937 — Лондан, Англія — Джо Дэвіс Хорас Ліндрум 32:29 1938 — Лондан, Англія — Джо Дэвіс Сідней Сміт 37:24 1939 — Лондан, Англія — Джо Дэвіс Сідней Сміт 43:30 1940 — Лондан, Англія — Джо Дэвіс Фрэд Дэвіс 37:36 1941—1945 не праводзіліся з-за Другой сусветнай вайны 1946 — Лондан, Англія — Джо Дэвіс Хорас Ліндрум 78:67 1947 — Лондан, Англія — Уолтэр Дональдсан Фрэд Дэвіс 82:63 1948 — Лондан, Англія — Фрэд Дэвіс Уолтэр Дональдсан 84:61 1949 — Лондан, Англія — Фрэд Дэвіс Уолтэр Дональдсан 80:65 1950 — Блэкпул, Англія — Уолтэр Дональдсан Фрэд Дэвіс 51:46 1951 — Лондан, Англія — Фрэд Дэвіс Уолтэр Дональдсан 58:39 1952 — Манчэстэр, Англія — Хорас ЛіндрумЗгодна з пагадненнем з кіруючым снукерным органам, Ліндрум і Мак-Конэкі былі адзінымі ўдзельнікамі гэтага чэмпіянату ў той час, як большасць прафесіяналаў гулялі на турніры Professional Matchplay Championship. У выніку чэмпіёнскі тытул Ліндрума часта ігнаруецца, а Кліфа Торбурна (Канада), Кена Доэрці (Ірландыя) і Ніла Робертсана (Аўстралія) звычайна называюць адзінымі чэмпіёнамі свету не з Вялікабрытаніі. Кларк Мак-Конэкі 94:49 1952 — Блэкпул, Англія — Фрэд Дэвіс Уолтэр Дональдсан 38:35 1953 — Лондан, Англія — Фрэд Дэвіс Уолтэр Дональдсан 37:34 1954 — Манчэстэр, Англія — Фрэд Дэвіс Уолтэр Дональдсан 39:21 1955 — Блэкпул, Англія — Фрэд Дэвіс Джон Палмэн 37:34 1956 — Блэкпул, Англія — Фрэд Дэвіс Джон Палмэн 38:35 1957 — Востраў Джэрсі — Джон Палмэн Джэйкі Ры 39:34 1958—1963 не праводзіліся 1964 — Лондан, Англія — Джон Палмэн Фрэд Дэвіс 19:16 1964 — Лондан, Англія — Джон Палмэн Рэкс Уільямс 40:33 1965 — Лондан, Англія — Джон Палмэн Фрэд Дэвіс 37:36 1965 — ПАР — Джон Палмэн Рэкс Уільямс 25:22 (лік па матчах)Пераможца вырашаўся не па выйграных фрэймах, а ў серыі невялікіх матчаў. 1965 — ПАР — Джон Палмэн Фрэд ван Рэнсбург 39:12 1966 — Ліверпул, Англія — Джон Палмэн Фрэд Дэвіс 5:2 (лік па матчах) 1968 — Болтан, Англія — Джон Палмэн Эдзі Чарльтан 39:34 1969 — Лондан, Англія Player's No. 6 Джон Спэнсэр Гары Оўэн 37:24 1970 — Лондан, Англія Player's No. 6 Рэй Рыярдан Джон Палмэн 37:33 1971 — Сідней, Аўстралія — Джон Спэнсэр Уорэн Сімпсан 37:29 1972 — Бірмінгем, Англія Park Drive Алекс Хігінс Джон Спэнсэр 37:32 1973 — Манчэстэр, Англія Park Drive Рэй Рыярдан Эдзі Чарльтан 38:32 1974 1973/1974 Манчэстэр, Англія Park Drive Рэй Рыярдан Грэм Майлс 22:12 1975 1974/1975 Мельбурн, Аўстралія — Рэй Рыярдан Эдзі Чарльтан 31:30 1976 1975/1976 Манчэстэр, Англія Embassy Рэй Рыярдан Алекс Хігінс 27:16 1977 1976/1977 Шэфілд, Англія Embassy Джон Спэнсэр Кліф Торбурн 25:21 1978 1977/1978 Шэфілд, Англія Embassy Рэй Рыярдан Пэры Мэнс 25:18 1979 1978/1979 Шэфілд, Англія Embassy Тэры Грыфітс Дэніс Тэйлар 24:16 1980 1979/1980 Шэфілд, Англія Embassy Кліф Торбурн Алекс Хігінс 18:16 1981 1980/1981 Шэфілд, Англія Embassy Стыў Дэвіс Дуг Маўнджой 18:12 1982 1981/1982 Шэфілд, Англія Embassy Алекс Хігінс Рэй Рыярдан 18:15 1983 1982/1983 Шэфілд, Англія Embassy Стыў Дэвіс Кліф Торбурн 18:6 1984 1983/1984 Шэфілд, Англія Embassy Стыў Дэвіс Джымі Уайт 18:16 1985 1984/1985 Шэфілд, Англія Embassy Дэніс Тэйлар Стыў Дэвіс 18:17 1986 1985/1986 Шэфілд, Англія Embassy Джо Джонсан Стыў Дэвіс 18:12 1987 1986/1987 Шэфілд, Англія Embassy Стыў Дэвіс Джо Джонсан 18:14 1988 1987/1988 Шэфілд, Англія Embassy Стыў Дэвіс Тэры Грыфітс 18:11 1989 1988/1989 Шэфілд, Англія Embassy Стыў Дэвіс Джон Пэрат 18:3 1990 1989/1990 Шэфілд, Англія Embassy Стывен Хендры Джымі Уайт 18:12 1991 1990/1991 Шэфілд, Англія Embassy Джон Пэрат Джымі Уайт 18:11 1992 1991/1992 Шэфілд, Англія Embassy Стывен Хендры Джымі Уайт 18:14 1993 1992/1993 Шэфілд, Англія Embassy Стывен Хендры Джымі Уайт 18:5 1994 1993/1994 Шэфілд, Англія Embassy Стывен Хендры Джымі Уайт 18:17 1995 1994/1995 Шэфілд, Англія Embassy Стывен Хендры Найджэл Бонд 18:9 1996 1995/1996 Шэфілд, Англія Embassy Стывен Хендры Пітэр Эбдан 18:12 1997 1996/1997 Шэфілд, Англія Embassy Кен Доэрці Стывен Хендры 18:12 1998 1997/1998 Шэфілд, Англія Embassy Джон Хігінс Кен Доэрці 18:12 1999 1998/1999 Шэфілд, Англія Embassy Стывен Хендры Марк Уільямс 18:11 2000 1999/2000 Шэфілд, Англія Embassy Марк Уільямс Мэцью Стывенс 18:16 2001 2000/2001 Шэфілд, Англія Embassy Роні О’Саліван Джон Хігінс 18:14 2002 2001/2002 Шэфілд, Англія Embassy Пітэр Эбдан Стывен Хендры 18:17 2003 2002/2003 Шэфілд, Англія Embassy Марк Уільямс Кен Доэрці 18:16 2004 2003/2004 Шэфілд, Англія Embassy Роні О’Саліван Грэм Дот 18:8 2005 2004/2005 Шэфілд, Англія Embassy Шон Мёрфі Мэцью Стывенс 18:16 2006 2005/2006 Шэфілд, Англія 888.com Грэм Дот Пітэр Эбдан 18:14 2007 2006/2007 Шэфілд, Англія 888.com Джон Хігінс Марк Сэлбі 18:13 2008 2007/2008 Шэфілд, Англія 888.com Роні О’Саліван Алістэр Картэр 18:8 2009 2008/2009 Шэфілд, Англія Betfred Джон Хігінс Шон Мёрфі 18:9 2010 2009/2010 Шэфілд, Англія Betfred Ніл Робертсан Грэм Дот 18:13 2011 2010/2011 Шэфілд, Англія Betfred Джон Хігінс Джад Трамп 18:15 2012 2011/2012 Шэфілд, Англія Betfred Роні О’Саліван Алістэр Картэр 18:11 2013 2012/2013 Шэфілд, Англія Betfair Роні О’Саліван Бары Хокінс 18:12 2014 2013/2014 Шэфілд, Англія Dafabet Марк Сэлбі Роні О’Саліван 18:14 2015 2014/2015 Шэфілд, Англія Betfred Сцюарт Бінэм Шон Мёрфі 18:15 2016 2015/2016 Шэфілд, Англія Betfred Марк Сэлбі Дзін Цзюньхуэй 18:14 2017 2016/2017 Шэфілд, Англія Betfred Марк Сэлбі Джон Хігінс 18:15 2018 2017/2018 Шэфілд, Англія Betfred Марк Уільямс Джон Хігінс 18:16 2019 2018/2019 Шэфілд, Англія Betfred Джад Трамп Джон Хігінс 18:9 2020 2019/2020 Шэфілд, Англія Betfred Роні О’Саліван Кайрэн Уілсан 18:8 2021 2020/2021 Шэфілд, Англія Betfred Марк Сэлбі Шон Мёрфі 18:15 2022 2021/2022 Шэфілд, Англія Betfred Роні О’Саліван Джад Трамп 18:13 2023 2022/2023 Шэфілд, Англія Cazoo Лука Брэсэль Марк Сэлбі 18:15 2024 2023/2024 Шэфілд, Англія Cazoo Кайрэн Уілсан Джэк Джонс 18:14

Галерэя

Джо Дэвіс Хорас Ліндрум і Джо Дэвіс Кліф Торбурн Стыў Дэвіс Дэніс Тэйлар Джон Пэрат Стывен Хендры Кен Доэрці Марк Уільямс Джон Хігінс Пітэр Эбдан Роні О’Саліван Шон Мёрфі Грэм Дот Ніл Робертсан Марк Сэлбі Сцюарт Бінэм

Статыстыка фіналістаў