Стаўрас Хрыстафарыдзіс () — грэчаскі біятланіст, удзельнік двух Алімпійскіх гульняў.
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Ноес, якая зараз з'яўляецца часткай горада Ротэнбург, у Саксоніі. Пачаў займацца біятлонам у 1990 годзе і з таго часу ўваходзіць у склад нацыянальнай каманды. Жыве ў грэчаскім горадзе Драма, трэніраваўся ў Верыі. Выступаў за спартыўны клуб «Драма».
Кар'ера
Першым міжнародным стартам для грэка стала індывідуальная гонка на этапе Кубка свету ў аўстрыйскім Бад-Гаштайне ў 1993 годзе, дзе ён фінішаваў 132-м са 136 удзельнікаў. На працягу 15 гадоў, за выключэннем сезону 1996/1997, выступаў на этапах Кубка свету. Лепшым вынікам з'яўляецца 73-е месца ў індывідуальнай гонцы на чэмпіянаце свету 2003 года ў Ханты-Мансійску.
Удзельначаў у трох чэмпіянах Еўропы (2000, 2001, 2007). У палове гонак не фінішаваў, лепшым стала 57-е месца ў спрынце ў 2000 годзе ў польскім Касцеліска.
У Кубку Еўропы ўпершыню выступіў у 2003 годзе. Лепшы вынік — 7-е месца ў спрынце ў балгарскім Банска ў сезоне 2008/2009.
Двойчы (2002, 2006) прымаў удзел у Алімпійскіх гульнях. Лепшы вынік — 83-е месца ў спрынце на трасах Чэзана-Сан-Сікарыё ў 2006 годзе.
Апошнім выступам на міжнародных спаборніцтвах па біятлоне стаў чэмпіянат свету 2008 года ў шведскім Эстэрсундзе. Пасля гэтага да 2012 года стартаваў у лыжных гонках у Балканскім Кубку.
Удзел у Чэмпіянатах свету
ГодМесца правядзенняІндСпрПрсЭст1995ЧС Антэрсельва 83 84 — 231996ЧС Рупольдынг 88 88 — —2000ЧС Халменколен 88 84 — —2001ЧС Паклюка 81 93 — —2003ЧС Ханты-Мансійск 73 84 — —2004ЧС Оберхоф 93 103 — —2005ЧС Гохфільцэн 100 103 — —2007ЧС Антэрсельва 103 89 — —2008ЧС Эстэрсунд 96 107 — —
Удзел у Чэмпіянатах Еўропы ГодМесца правядзенняІндСпрПрсЭст2000ЧЕ Касцеліска DNF 57 — —2001ЧЕ От-Мар'ен 60 DNF — —2007ЧЕ Банска DNF 58 DNS —
Удзел у Алімпійскіх гульнях
ГодМесца правядзенняІндСпрПрсЭст2002 Солт-Лейк-Сіці8585 — —2006 Турын8783 — —
Спасылкі Профіль IBU Профіль FIS
Катэгорыя:Біятланісты Грэцыі Катэгорыя:Лыжнікі Грэцыі Катэгорыя:Спартсмены — біятланісты і лыжнікі Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2002 года Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 года