Зазе́р’е (, ) — аграгарадок у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Голацкага сельсавета. Месціцца за 30 км на паўночны захад Мар’інай Горкі, 4 ад чыгуначнага прыпыначнага пункту Седча на лініі Мінск—Асіповічы. Размешчана на аўтамабільнай дарозе , на рацэ Свіслач.
Назва Назва паселішча паходзіць ад вялікага возера на поўнач ад вёскі, якое было асушана каналамі ў XIX стагоддзі. На плане генеральнага межавання Ігуменскага павета 1797 года возера названа Пярэжырскім возерам.
Гісторыя Ранняя гісторыя У XVI стагоддзі сяло ў складзе Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1567 годзе шляхецкая ўласнасць, у 1590 годзе сяло на 9 дымоў, у складзе маёнтка Гатава. У XVIII стагоддзі валоданні Быкоўскіх, потым Станкевічаў.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У XIX стагоддзі ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, у валоданні Ваньковічаў.
У 1800 годзе была царква і вінакурня. У 1855 годзе царква перабудавана на сродкі Эдварда Ваньковіча. У 1866 годзе былі вадзяны млын, царква.
З другой паловы XIX стагоддзя ў Пярэжырскай воласці Ігуменскага павета, Заазерскае сельскае таварыства.
У 1884 годзе адкрыта царкоўна-прыходская школа, у якой у 1890 годзе вучылася 46 хлопчыкаў. На 1886 годзе сяло было вядома пад назвай Заазёры (Завозеры), была праваслаўная царква, царкоўна-прыходская школа, пры царкве — папячыцельства. Праваслаўны прыход налічваў каля 960 вернікаў. Побач з сялом знаходзіўся аднайменны маёнтак, якім пасля смерці Эдварда Ваньковіча валодаў яго сын Зыгмунт (Сігізмунд).
У 1897 годзе ў сяле быў хлебазапасны магазін, піцейны дом, лаўка, царква, капліца.
Найноўшы час З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Пярэжырскай воласці атрымалі пасведчанні Народнага Сакратарыята Беларусі С. 19.. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. За савецкім часам царкоўна-прыходская школа пераўтворана ў школу 1-й ступені, у якой у 1922 годзе вучыліся 90 вучняў, працавала 2 настаўнікі. З 20 жніўня 1924 года ў Пярэжырскім сельсавеце Смілавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930). З 8 ліпеня 1931 года ў Пухавіцкім, з 12 лютага 1935 года ў Рудзенскім раёне, з 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.
У 1930-я гады вёска Зазер’е была выдзелена ў населены пункт Зазерка. Пры гэтым назву Зазер’е захавала частка, якая раней была маёнткам.
У 1929 годзе праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Барацьба», працавала кузня, вадзяны млын з лесапілкай, сталярная майстэрня, сыраварня. З 1938 года мае статус вёскі.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі. У ваколіцах вёскі дзейнічала савецкае падполле.
З 20 студзеня 1960 года ў Пухавіцкім раёне, у 1960 годзе цэнтр эксперыментальнай базы Зазер’е.
Да 2013 года Зазер’е ўваходзіла ў склад Пярэжырскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .
Насельніцтва 1800 год — 15 двароў, 116 жыхароў 1805 год — 989 душ 1812 год — 406 душ 1886 год — 57 двароў, 476 жыхароў; маёнтак, 6 двароў, 156 жыхароў 1897 год — сяло, 101 двор, 641 жыхар; маёнтак, 6 двароў, 156 жыхароў 1909 год — 111 двароў, 840 жыхароў; маёнтак, 6 двароў, 156 жыхароў 1917 год — 131 двор, 821 жыхар; маёнтак, 314 жыхароў 1960 год — 508 жыхароў 1971 год — 204 двары, 684 жыхары 2002 год — 314 двароў, 929 жыхароў 2007 год — 314 двароў, 901 жыхар 2010 год — 314 гаспадарак, 924 жыхары 2012 год — 318 гаспадарак, 905 жыхароў 2019 год — 854 жыхары
Вядомыя асобы Аркадзь Андрэевіч Моркаўка (1900—1957) — беларускі паэт. Аляксандр Вікенцьевіч Аўгустайціс (1905—1937) — дзеяч камуністычнай партыі ў БССР.
Славутасці
Гаспадарчы двор Ваньковічаў, рэшткі. Маёнтак, цяпер у будынку месціцца школа.
Страчаная спадчына Царква Покрыва Прасвятой Багародзіцы.
Інфраструктура
Эканоміка У вёсцы дзейнічаюць ДП «Эксперыментальная база «Зазер’е»Сайт навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі , конна-спартыўны клуб імя Дзяменцьева «Зазер’е»КСК имени Дементьева «Зазерье» Крамы Дом быту Аддзяленне сувязі Сталовая
Адукацыя Зазерская сярэдняя школа Конна-спартыўная школа Дзіцячыя яслі-сад
Культура Дом культуры, бібліятэка
Медыцына Бальніца
Крыніцы
Літаратура
Jelski A.
Спасылкі
Фота і апісанне помнікаў архітэктуры і культуры даўняга Вялікага княства
Катэгорыя:Голацкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна