Джордж Герберт (, 3 красавіка 1593, Мантгомеры, Уэльс — , , Уілтшыр) — выбітны англійскі паэт-метафізік, аўтар духоўнае лірыкі, англіканскі святар.
Біяграфія Нарадзіўся ў багатай арыстакратычнай сям’і. Маці Магдалена была сяброўкай і апякункай Джона Дона, старэйшы брат Эдвард — буйным паэтам і філосафам-дэістам. Бацька памёр, калі Джорджу было тры гады, пакінуўшы ўдаву з дзесяццю дзецьмі.
Джордж навучаўся ў Вэстмінстэрскай школе, пасля ў кембрыджскім Каледжы Тройцы (1609—1613). З 1618 выкладаў рыторыку ў Кембрыджскім універсітэце, у 1620—1628 быў грамадскім аратарам універсітэта. З 1624 — дэпутат парламенту. Яго кар’ерай апекаваўся Якаў I, пакуль не памёр. У 1627 памерла маці Герберта.
thumb|злева|Вітраж у царкве Св. Андрэя ў Бемертане. Джордж Герберт і яго сябар Нікалас Ферэр. У 1630 Герберт стаў вясковым святаром у парафіі Бемертана, за 75 міляў ад Лондана, дзе правёў рэшту жыцця. У 1633 скончыў кнігу вершаў «Храм». Ужо цяжка хворы, склаў таксама практычнае кіраўніцтва для святароў. Памёр ад сухотаў, адпісаўшы рукапіс кнігі Храм Нікаласу Ферэру, заснавальніку англіканскай рэлігійнай грамады ў Літл Хідынгу (Хантынгданшыр). Пасля яго смерці кніга вытрымала 8 выданняў.
Герберт пісаў таксама вершы на грэчаскай і лацінскай мовах.
Памяць Залічаны да ліку святых англіканскае царквы, дзень памяці адзначаецца 27 лютага. Евангельская лютэранская царква ў Амерыцы адзначае яго дзень згодна з Календаром святых 1 сакавіка.
Беларускія пераклады Верш «Адкупленне» на беларускую мову пераклаў Лявон БаршчэўскіІ боль, і прыгажосць…: выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 452, с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 73)..
Літаратура Английская лирика первой половины XVII века / Под ред. А. Н. Горбунова. М.: Издательство Московского ўн-та, 1989.
Спасылкі
The Life of George Herbert // Luminarium: Antology of English Literature
Катэгорыя:Паэты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Памерлі ад туберкулёзу Катэгорыя:Пісьменнікі барока Катэгорыя:Шматмоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Хрысціянскія містыкі Катэгорыя:Англіканскія святыя