Алякса́ндр Ю́заф (Эзоп Янавіч) Лісо́ўскі (; ) — вялікалітоўскі военаначальнік.

Пачатак кар’еры ў ВКЛ Род Літоўскіх гербу «Еж» («Вожык») перасяліўся ў ВКЛ з польскага Памор’я пры Жыгімонце Аўгусце. Бацька — Ян быў прафесійным вайскоўцам і ротмістрам у войску ВКЛ. Аляксандр нарадзіўся ў ваколіцах Вільні. Вучыўся ў Віленскай езуіцкай школе. Ваенную кар’еру пачаў у войску валашскага гаспадара Міхая, але пасля ўварвання туды польскіх войск у 1600 годзе, далучыўся да іх. У 1604 годзе завербаваўся ў гусарскую харугву Шчаснага Невяроўскага для ўдзелу ў вайне супраць Швецыі ў Інфлянтах. Але замест таго, каб прыняць удзел у бітве каля Белага каменя 27 верасня 1604 года, напаў і расстраляў з лука слуг віцебскага ваяводсіча Станіслава Кішкі, пасля чаго ўздымае бунт у інфлянцкім войску ВКЛ і «горш за паганіна» рабуе Інфлянты, Курляндыю і Упіцкую эканомію ВКЛ, на позвы да суда гетмана ВКЛ Я. К. Хадкевіча не явіўся. За што 3 мая 1605 года соймавы суд пазбавіў яго шляхецтва і абвясціў інфамію. Кожны мог яго забіць і атрымаць узнагароду. Аднак ва ўмовах рокашу і асабістага канфлікту гетмана ВКЛ Я. К. Хадкевіча з падчашым ВКЛ Янушам Радзівілам, Лісоўскі знайшоў службу ў прыватным войску апошняга. Януш Радзівіл стаў кіраўніком (маршалкам) рокашу 1606—1608 гадоў у ВКЛ. У войску свайго патрона Лісоўскі на чале казацкай роты ўзяў удзел у бітве пад Гузавам супраць сіл рэгалістаў. Ракашане прайгралі, і Лісоўскі са сваімі казакамі адступіў на Падняпроўе. За 1606—1607 гадах атрад А. Я. Лісоўскага разрабаваў скарб Вішнявецкіх на Брагінскім замку, Магілёўскае староства і Клецк.

На службе ў Ілжэдзмітрыя II Страціўшы надзеі на выратаванне ад законнай плахі за свае злачынствы, Лісоўскі з 200 добраахвотнікамі-казакамі з Беларусі сышоў у Масковію, для падтрымкі Ілжэдзмітрыя II. У Старадубе ён атрымаў чын палкоўніка, а яго атрад значна папоўнілі добраахвотнікі з данскіх казакаў, беларускіх, украінскіх і маскоўскіх мяшчан і беднай шляхты. У сакавіку 1608 года Лісоўскі атрымаў першую значную перамогу, разбіўшы ў Зарайскай бітве царскія войскі. Летам 1608 года ўладкаваўся ў Тушынскім лагеры. Як частка «літвы» і камандзір палка складзенага з маскоўска-запарожскага-літоўскага казацтва, быў выпраўлены Самазванцам на поўнач ад Масквы, для забеспячэння яго улады, а таксама харчавання і саміх ваяроў і Тушынскага табару. Разам з Янам Пятром Сапегам прыняў удзел у аблозе Троіцкага манастыра. 17 лютага 1609 года атрад Лісоўскага з 2 тысяч байцоў падышоў да Суздаля, заняў гарады Шуя і Плёс. 30 красавіка Лісоўскі падышоў да ЯраслаўляКнязья Пожарские и Нижегородское ополчение . 8 чэрвеня яго атрад захапіў Кінешму400 лет назад, в 1609 года, на территории современной Ивановской области был наголову разгромлены отборные польские части под командованием Александра Лисовского. Сваёй базай Лісоўскі на зіму 1609—1610 г. абраў Суздаль.

На дзяржаўнай службе

Пасля пачатку міждзяржаўнай вайны РП з Масковіяй 1609—1618 гадоў, Лісоўскі вырашыў далучыцца да дзяржаўных сіл ВКЛ. У вясну 1610 года ён пачаў паход на Усход. Спачатку быў разрабаваны Растоў, а 2 мая ён выйшаў да Калязінскага манастыра. Далей Лісоўскі падступіў да Цверы, рухаўся праз Тарапец і выйшаў да Вялікіх Лук. Затым ён са сваімі атрадамі спыніўся на Пскоўшчыне ў крэпасцях Вароніч і Завалочча. Са сваіх баз тут рабіў далёкія рэйды пад Пскоў і Ноўгарад, перашкаджаў шведам займаць рускую поўнач і абараняў межы ВКЛ. Пры пасрэдніцтве А. Талваша і Л. Сапегі афіцыйна перайшоў на службу да РП, а 7 лістапада 1611 года за ваенныя паслугі супраць Масквы сойм зняў з яго інфамію і вярнуў шляхецтва.

У 1612 годзе абараняў Смаленск. Увайшоў у добрыя адносіны з Я. К. Хадкевічам, Я. П. Сапегам і А. Сапегам, разам з якімі разблакоўваў ад захаду Смаленск. Разбіў маскавітаў пад Крычавам у 1614 годзе.

Вялікі рэйд Лісоўскага У 1615 годзе на чале вялікага атраду (2 тыс. салдат) здзейсніў набег на тэрыторыю Расіі. Паход планаваўся і рабіўся для адцягнення ўвагі ворага ад Смаленска. У ліпені ён аблажыў Бранск, а 19 чэрвеня захапіў Карачаў пад якім разбіў 7000 войска маскоўскага князя Шахоўскага. Затым лісоўчыкі і казакі Балаўня занялі Арол. 23 жніўня / 6 верасня ў раёне Арла «літоўскі люд» тады падстрэленага ў руку Лісоўскага, нанёс страты ў 1000 чалавек 2-тысячнаму войску князя Пажарскага, але ўмацаваны табар яны браць не сталі, каб самім не панесці вялікіх страт. Затым Лісоўскі захапіў Болхаў, Бялёў, Ліхвін, Перамышль. У лістападзе лісоўчыкі абклалі на некалькі тыдняў і спалілі пасады Ржэва, выбілі адтуль Ф. Шарамецьева. Нягледзячы, што колькасць загоншчыкаў скарацілася да 850 чалавек (400 літоўскіх людзей, 300 чаркасаў, 50 «рускіх вораў», тады ўжо частка немцаў ірландцаў і англічан пакінулі атрад), ціснулыя з поўдня маскоўскімі ваяводамі лісоўчыкі, нечакана для ворага вырашылі выбірацца дамоў не на захад, а на ўсход. Маскоўцы спрабавалі злавіць лісоўчыкаў пад Алексіным 10 снежня 1615 года, але тыя выслізнулі, пасля чаго спалілі Вугліч, спустошылі Яраслаўшчыну, Кастрамчшыну, Паволжа абышлі Маскву з усходу і поўдня праз Разаншчыну і Тульшчыну пятлёй у 600 км вярнуліся праз Браншчыну на межы ВКЛ у пачатку 1616 года.

Летам 1616 года збіраў сродкі і казакаў у раёне Гомеля, адкуль у верасні выйшаў да Старадуба.

Смерць Памёр за 2-5 дзён да 20 кастрычніка 1616 года, па адной версіі раптоўна памёр пад Вязьмай, зваліўшыся з каня. Па іншай у пачатку кастрычніка ад раптоўнай хваробы ў Старадубе пры наборы і аглядзе папаўнення. Пасля яго смерці кіраўніцтва яго палкамі на восень-зіму 1616—1617 перайшло Крыштофу Геранімавічу Хадкевічу потым Станіславу Чаплінскаму.

Жанаты не быў. Дзяцей і маёнткаў не пакінуў.

Крыніцы

Літаратура НГАБ Метрыка Літоўская спр. 288, арк.421-424 Wisner Henryk, Lisowczycy, Warszawa, 1976 Polski Słownik Biograficzny Tom XVIII. s.470, Wrocław 1972 Tyszkowski Kazimierz. Aleksander Lisowski i jego zagony na Moskwę // Przegląd Historyczno — Wojskowy historyczny. Rocznik IV., t. V, 1932 — s.1 — 28 Tyszkowski К. Materiały do życiorysu Aleksandra Lisowskiego // Przegląd Historyczno — Wojskowy historyczny. Rocznik IV., t. V, 1932 — s.101-104 Якубаў В. У. Першыя канфедэрацыі войска Вялікага Княства Літоўскага і іх уплыў на сітуацыю ў Вялікім Княстве Літоўскім у 1604—1608 гадах // Весн. Полац. дзярж. ун-та. — Серыя А. — Гуманіт. навукі. — 2008. — № 7. — С. 34-44 (бел.)

Спасылкі Казак с картины Рембрандта Лисовский Александр Иосиф Батько из Бреста Великий рейд Александра Лисовского

Катэгорыя:Нарадзіліся ў XVI стагоддзі Катэгорыя:Удзельнікі вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1609—1618 гадоў Катэгорыя:Палкоўнікі Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Памерлі ў 1616 годзе Катэгорыя:Загінулі ў выніку падзення з каня