Станісла́ў Серафі́н Ягады́нскі (; 1590 ці 1594/1595 — каля ) — паэт, перакладчык, педагог, знаўца геральдыкі. Пісаў на польскай і лацінскай мовах.

Біяграфія Сын збяднелага шляхціца са Жмудзі гербу «Корвін». Наконт месца нараджэння існуюць тры версіі: Жамойць, Гродзеншчына або мястэчка Шарашова Берасцейскага павета.

У 1613—1618 быў вучнем Віленскай езуіцкай акадэміі. Дзякуючы падтрымцы шляхціцаў Халецкіх у 1619 паступіў на факультэт права ў Кракаўскі ўніверсітэт, які скончыў у 1620 годзе. У 1622 працягнуў навучанне ва ўніверсітэтах Падуі і Балонні.

У 1624—1625 суправаджаў каралевіча Уладзіслава Вазу ў яго падарожжы па Германіі, Бельгіі і Італіі. 3 лютага 1625 прысутнічаў з ім на пастаноўцы оперы «Выратаванне Руджэра…» ва Фларэнцыі.

Пасля гэтых падзей паступіў на службу да троцкага кашталяна і нясвіжскага ардыната Яна Ежы Радзівіла і жыў пры яго двары ў Нясвіжы. Пасля смерці Радзівіла пэўны час (1627—1629) працаваў на двары кракаўскага біскупа Марціна Шышкоўскага.

Пад канец жыцця служыў у каралеўскім маёнтку Шарашова, дзе, верагодна, і скончыў жыццё.

Творчасць Першымі творамі, напісанымі падчас вучобы ў Віленскай езуіцкай акадэміі, сталі панегірыкі, прысвечаныя прадстаўнікам уплывовай беларускай знаці. Пазней пісаў панегірыкі таксама сваім апекунам-патронам Халецкім. Захаваліся некаторыя такія працы на польскай і лацінскай мовах з немалой прысутнасцю беларускіх словаў і выразаў, што і дало даследчыкам падставу меркаваць пра яго беларускае паходжанне.

Падчас пражывання ў Італіі авалодаў італьянскай мовай, дзякуючы чаму ў 1628 годзе пераклаў на польскую мову лібрэта оперы Франчэска Сарачынелі «Выратаванне Руджэра». Акрамя гэтага, перакладаў таксама «Трыумф кахання» Петраркі і Дзю Бартаса.

Аднак найперш Станіслаў Ягадынскі вызначыўся як польскі паэт-сатырык XVII стагоддзя. Вялікай папулярнасцю карысталіся яго зборнікі сатырычных эпіграм («Маскі масленічныя і паўсюдныя…» (1619), «Грош пад заслонай і аздобай крылаў караля птушак арла князёў Радзівілаў…» (1620), «Дваранкі» (1621), «Каталіцкія песні» (1638) і інш.)

Сярод магнацтва найбольш быў вядомы як знаўца законаў геральдыкі, афармляў гербы для шматлікіх ліцвінскіх і польскіх родаў. Склаў гербоўнік дваранства: «Сумарыуш кляйнотаў або гербаў дзяржавы і рыцарства Кароны Польскай і Вялікага Княства Літоўскага з розных аўтараў, а менавіта з Бельскага, з Папроцкага і запісаў С. С. Ягадынскага сабраны» (1621).

Ягадынскаму таксама прыпісваюць аўтарства першага польскага падручніка па каліграфіі «Каліграфія, або Канцылярыя» (1640, 1695).

Бібліяграфія Epitimia J.W. Pana Jarosza Wołłowicza… od najuniżeńszego sługi a błahego poety… za szczodry wieczór ofiarowana. Wilno, 1613. Syzygia praenobilium… coniugium… Christophori Chalecki et Mariae… Stuoebichin …decanatata. Wilno, 1613. Nymfice (na wesele) Aleksandra Chaleczkiego z Magdaleną Woynianką. Wilno, 1617. Grosz. B.m., 1618. Dworzanki. Kraków, 1621. Maszkary mięsopustne i powszechne, przy tym kłoda popielcowa… białymgłowom ku obronie i ozdobie, męskim rozumom ku… zabawie wybrana i wydana. Kraków, ok. 1622. Pieśni katolickie nowo reformowane z polskich na łacińskie a z łacińskich na polskie przełożone, niektóre też nowo złożone. Kraków, 1638. Kalligraphia abo cancellaria… Ma w sobie discurs, epigrammata, reguły dobrego pisania. Kraków, 1695.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Kalligraphia abo cancellaria

Катэгорыя:Нарадзіліся ў XVI стагоддзі Катэгорыя:Памерлі ў Пружанскім раёне Катэгорыя:Паэты Польшчы