Дзіцячы конкурс песні Еўрабачанне 2014 (; ) — дванаццаты штогадовы дзіцячы конкурс песні Еўрабачанне, які прайшоў на Мальце, у невялікім горадзе Марса паблізу Валеты. Гэта быў першы конкурс песні Еўрабачанне, які праходзіў на Мальце. Акрамя таго, мерапрыемства трэці раз у гісторыі дзіцячага Еўрабачання адбылося ў краіне-пераможцы конкурсу. Мальта перамагла ў 2013 годзе ў Кіеве з песняй «The Start» у выкананні Гайі Каўкі. Мальтыйскі нацыянальны тэлеканал, PBS, выступіў вяшчальнікам гэтай падзеі.
Фінал конкурсу адбыўся 15 лістапада, удзел прынялі 16 краін. Тры з іх — Італія, Славенія і Чарнагорыя — удзельнічалі ўпершыню. Пераможцам стаў прадстаўнік Італіі Вінчэнца Канціела з песняй «Tu primo grande amore».
Прадстаўніца Беларусі Надзея Місякова з песняй «Сокал» заняла 7-е месца.
Месца правядзення 17 снежня 2013 года генеральны дырэктар Мальтыйскага вяшчальніка PBS Антон Атард падпісаў дакументы аб правядзенні конкурсу на Мальце, і ўжо на наступны дзень на афіцыйным сайце конкурсу было абвешчана, што краінай-арганізатарам выступіла Мальта.
16 чэрвеня 2014года на афіцыйным сайце конкурсу было абвешчана, што конкурс пройдзе на суднабудаўнічым заводзе «Malta Shipbuilding». «Malta Shipbuilding» размешчаны ў горадзе Марса, у дзесяці хвілінах язды ад сталіцы Мальты, Валеты. Асаблівасцю арэны з’яўляецца тое, што яна складаецца з трох ангараў, у якіх і пройдзе конкурс.
Візуальны дызайн конкурсу 9 мая 2014 года на прэс-канферэнцыя EBU і PBS у Капенгагене былі прадстаўлены лагатып і слоган. Дэвізам конкурсу стаў хэштэг #Together, што ў перакладзе азначае Разам. Ён быў абраны таксама па прыкладу конкурсу ў Капенгагене, дзе дэвізам быў хэштэг #JoinUs. Лагатып уяўляе сабой частку мальтыйскага васьміканцовага крыжа, які сабраны з рознакаляровых сегментаў. Па словах стваральнікаў, гэта робіць лагатып дынамічным і цікавым.
Нацыянальныя адборы Адкрытыя нацыянальныя адборы (з выкарыстаннем тэлегаласавання) абавязковыя для ўсіх краін-удзельніц, але некаторым краінам ЕВС дазваляе праводзіць унутраны адбор, толькі дзеля таго, каб такія краіны ўдзельнічалі ў сёлетнім конкурсе. Напрыклад, у 2010 і 2011 гадах выключэнне было зроблена для Латвіі.
Свае адкрытыя адборы правялі наступныя краіны:
Краіна Дата Адбор Вяшчальнік Інфармацыя 14 верасня 2014 Մանկական եվրատեսիլ-2014 ГTA 29 мая Грамадскі Тэлеканал Арменіі пацвердзіў свой удзел у конкурсе і абвясціў даты падачы заявак нацыянальнага адбору. 25 ліпеня 2014 Унутраны БНТ 25 ліпеня было абвешчана пра вяртанне краіны. Прадстаўніком краіны выбрана Крысія Тадорава. 29 жніўня 2014 Песня для Еўрабачання 2014 Беларусь 1 7 сакавіка беларускі вяшчальнік абвясціў даты нацыянальнага адбору на Дзіцячае Еўрабачанне 2014. Заяўкі на ўдзел трэба адправіць не пазней за 9 чэрвеня. 17 чэрвень з дапамогай нацыянальнага журы былі абраны фіналісты. Фінал прайшоў 29 жніўня. 14 жніўня 2014 Унутраны GPB 11 ліпеня GPB абвясціў даты падачы заявак нацыянальнага адбору. 21 ліпеня 2014 Унутраны CyBC 21 ліпеня CyBC абвясцілі, што Кіпр прадставіць Сафія Патсалдзіс з песняй «Η πιο όμορφη μέρα». 20 красавіка 2014 Унутраны PBS 20 красавіка тэлеканал TVM абвясціў прадстаўніцу Мальты на дзіцячым конкурсе песні Еўрабачанне, якая перамагла на італьянскай тэлешоў «Ti Lascio Una Canzone». Ёю стала 11-гадовая Федэрыка Фальцон. 27 верасня 2014 Junior Songfestival 2014 AVRO 17 Лютага тэлеканал AVRO абвясціў даты нідэрландскага адбору на Дзіцячае Еўрабачанне 2014. Паўфіналы прайшлі 13 і 20 верасня, а фінал - 27 верасня. 9 жніўня 2014 Конкурс Дитячої пісні «Євробачення−2014» НТКУ 30 красавіка ўкраінскі вяшчальнік НТКУ абвясціў даты нацыянальнага адбору, фінал якога прайшоў 9 жніўня. 21 жніўня 2014 Унутраны RTCG 21 жніўня чарнагорскі вяшчальнік абвясціў, што Маша і Лейла прадставяць Чарнагорыю на Дзіцячым Еўрабачанні 2014 6 чэрвеня 2014 Lilla Melodifestivalen 2014 SVT 31 студзеня тэлеканал SVT абвясціў прыём заявак да 14 сакавіка. Фінал прайшоў 6 чэрвеня і пераможцай стала Юлія Чэдхамар с песняй «Du är inte ensam».
Удзельнікі
№ Краіна Мова Прадстаўнік Песня Пераклад Месца Балы01 Беларуская Надзея Місякова «Сокал» —771 02 Балгарская Крысія Тадорава, Хасан і Ібрагім Ігнатавы «Планетата на детсата» «Планета дзяцей»214703 Італьянская, ангельская «The Peppermints» «Breaking My Heart»«Разбі маё сэрца»152104Харвацкая, ангельскаяЙозафіна Іда Зец (Йозі)«Game Over»«Гульня скончана»1613 05 Грэцкая, ангельская Сафія Патсалідэс «Η πιο όμορφη μέρα» («I pio omorfi mera») «Самы цудоўны дзень»96906 Грузінская «Lizi Pop» «Happy Day»«Шчаслівы дзень»1154 07 Шведская Юлія Чэдхаммар «Du är inte ensam» «Ты не адзін»132808 Украінская «Sympho-Nick» «Прийде весна» «Прыйдзе вясна»67409 Славенская, англійская Ула Лажар«Nisi Sam (Your Light)»«Ты не адзін (Тваё святло)»122910 Чарнагорская Маша Вуядзінавіч і Лэйла Вуліч «Budi dijete na jedan dan» (Буди дијете на један дан) «Стань дзіцём на адзін дзень»142411 Італьянская Вінчэнцо Канціелла«Tu primo grande amore»«Ты першая вялікая любоў»115912 Армянская Бэцці «People of the Sun» «Людзі сонца»314613 Руская, ангельская Аліса Кожыкіна «Dreamer»«Летуценнік»59614 Сербская Эмілія Джонін «Svet u mojim očima»«Свет у маіх вачах»1061 15 (краіна-гаспадыня) Ангельская Федэрыка Фальцон «Diamonds» «Дыяменты»411616 Нідэрландская «Julia» «Around»«Навокал»870
Іншыя краіны
Дэбют — На канферэнцыі Дзіцячага Еўрабачання, які быў арганізаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам (ЕВС), краіна выказала зацікаўленасць ва ўдзеле на конкурсе песні 2014 адзначыўшы гэтым магчымы дэбют . Дакументы, якія пацвярджаюць удзел краіны, прыбылі 8 ліпеня 2014 г. у Жэневу. Удзелам Італіі будзе кіраваўся RAI Gulp — дзіцячым каналам нацыянальнай тэлекампаніі RAI.. — 19 жніўня было абвешчана, што Славенія зробіць дэбют у гэтым годзе. — 18 ліпеня 2014 г. нацыянальны вяшчальнік RTCG падпісаў усе дакументы, неабходныя для ўдзелу ў конкурсе, што азнаменавала дэбют краіны на конкурсе 2014 на Мальце.
Вяртанне
— 26 ліпеня балгарскі нацыянальны вяшчальнік БНТ пацвердзіў сваё вяртанне на конкурс. — 3 ліпеня 2014 кіпрскі вяшчальнік CyBC пацвердзіў вяртанне на конкурс — 25 ліпеня 2014 сербскі вяшчальнік РТС пацвердзіў вяртанне на конкурс пасля трохгадовага перапынку.
Адмовіліся ад удзелу
— Новы грэчаскі вяшчальнік, NERIT, раней заявіў у інтэрв’ю сайта «Esc + Plus», што краіна зацікаўлена ва ўдзеле ў дзіцячым Еўрабачанні . 22 мая 2014 года грэцкі вяшчальнік пацвердзіў вяртанне на конкурс , а 7 ліпень вяшчальнік адклікаў сваю заяву на ўдзел у конкурсе 2014 года. Прычыны адмовы абвешчаны не былі.
— 4 верасня македонскі вяшчальнік МРТ паведаміў, што Македонія не прыме ўдзел на Дзіцячым Еўрабачанні 2014.
2014 Катэгорыя:Падзеі 15 лістапада Катэгорыя:Лістапад 2014 года