Трафей Паўночнай Ірландыі 2007 () — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 4 па 11 лістапада 2007 года на арэне ў Уотэрфронт холе, у Белфасце, Паўночная Ірландыя. Турнір стаў чацвёртым розыгрышам першынства, якое прайшло ў 1981 годзе пад назвай Northern Ireland Classic і было адноўленае толькі ў 2005 годзе, а з 2006 года стала рэйтынгавым турнірам. Прызавы фонд турніру склаў £200,000, з якіх £30,000 атрымаў пераможца.
Пераможцам турніру стаў Стывен Магуайр.
Рэйтынгавыя ачкі
Трафей Паўночнай Ірландыі 2007 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і на іншых турнірах у сезоне, акрамя трох найбуйнейшых (Гран-пры, чэмпіянат Вялікабрытаніі і чэмпіянат свету). Пераможца турніру атрымаў 5000 рэйтынгавых ачкоў. Пры гэтым за перамогі на Гран-пры, чэмпіянаце Вялікабрытаніі і чэмпіянаце свету снукерысты атрымлівалі 6250, 7500 і 10000 адпаведна.
ДасягненнеАчкіАчкі ()Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.Пераможца5000Фіналіст4000Паўфіналісты3200Чвэрцьфіналісты25001/8 фіналу19001/16 фіналу14007001/24 фіналу (квал.)11505751/32 фіналу (квал.)9004501/40 фіналу (квал.)6503251/48 фіналу (квал.)400200
Зноскі
Катэгорыя:Трафей Паўночнай Ірландыі (снукер) Катэгорыя:2007 год у снукеры Катэгорыя:Спорт у Паўночнай Ірландыі ў 2007 годзе Катэгорыя:Снукерны сезон 2007/2008 Катэгорыя:Снукерныя турніры ў Паўночнай Ірландыі Катэгорыя:Лістапад 2007 года