Каложскі вадалей — бронзавы акваманіл у выглядзе вершніка з Каложскай царквы ў Гродне, створаны ў Ніжняй Саксоніі ў XIII стагоддзі. Захоўваецца ў Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі.

Апісанне Каложскі вадалей ўяўляе сабой фігуру воіна, які застыў на грузным кані з кароткай шыяй, бычынымі грудзямі і нязграбнымі, быццам сабачымі, лапамі. Левай тонкай рукой вершнік прытрымлівае павады. Вупраж упрыгожана двайнымі зігзагамі — характэрны матыў гравіроўкі на аналагічных паўночнагерманскіх вадалівах XIII стагоддзя. Зброя, якую ён трымаў у правай руцэ была страчана, як, дарэчы, і ад галавы воіна — захавалася толькі яе ніжняя частка ў абрамленні невялікай акуратнай барадыГістарычныя аповеды. Аповед трэці. Акваманіл — таямніца стагоддзяў . Паміж вушамі каня адтуліна, куда нілівалася вада. Выцякала яна з рота.

Літаратура

Спасылкі Гістарычныя аповеды. Аповед трэці. Акваманіл — таямніца стагоддзяў

Катэгорыя:Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў XIII стагоддзі Катэгорыя:Гісторыя Гродна Катэгорыя:Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Германіі Катэгорыя:Посуд Катэгорыя:Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі Катэгорыя:Каложа