«Капенгаген» () — дацкі футбольны клуб з горада Капенгаген, заснаваны ў 1992 годзе ў выніку аб’яднання клубаў «Капенгаген» і «ФКБ 1903». Выступае на стадыёне Паркен. З’яўляецца адным з самых паспяховых клубаў Даніі (16 тытулаў чэмпіёна, 9 кубкаў і дзве перамогі ў Каралеўскай лізе). Галоўны супернік клуба — «Брондбю».
Гісторыя Футбольны клуб «Капенгаген» фармальна з’яўляецца новым клубам, але насамрэч мае багатую гісторыю, якой больш за сто гадоў. Клуб з’яўляецца ўнікальным, бо гэта першы клуб у Скандынавіі, які прадстаўляе адразу два клубы: «Капенгаген Больклуб», найстарэйшы футбольны клуб у кантынентальнай Еўропе, які быў заснаваны ў 1876 годзе, і клуб «Больклуб 1903», заснаваны ў 1903 годзе. Два капенгагенскія клубы аб’ядналі свае першыя каманды 1 ліпеня 1992 года, стварыўшы такім чынам новы клуб. «Капенгаген» выкарыстаў ліцэнзію клуба «Больклуб 1903», каб узяць удзел у Суперлізе, а «Капенгаген Больклуб» стаў афіцыйнай рэзервовай камандай клуба. З аднаўленнем стадыёна Паркен, які таксама з’яўляецца хатняй арэнай зборнай Даніі, новы клуб ад самага пачатку распачаў выступы на сучасным стадыёне. «Капенгаген» адразу нацэльваўся на высокія мэты.
У гэты час клуб кіраваўся Бені Ёхансенам і адразу добра пачаў свае выступы. Клуб адразу ўзяў удзел у Кубку Інтэртота, збіўшы ў першым матчы швейцарскі «Грасхопер» з лікам 2:101.07. F.C. København — Grasshoppers. F.C. Copenhagen. У выніку капенгагенскі клуб атрымаў перамогу ў сваёй групе і права на ўдзел у Кубку УЕФА, дзе, аднак, саступіў у супрацьстаянні з французскім «Асерам». У сезоне 1992/93 «Капенгаген» атрымаў перамогу ў айчынным чэмпіянаце, на адзін пункт апярэдзіўшы «Одэнсэ» і на два — «Брондбю», які ў выніку стаў трэцімSeason 1992/93 — «We are the champions» . F.C. Copenhagen. Ад сезона 1993/94 у клубе было шмат чаканняў, але сезон пачаўся з буйнога паражэння ад італьянскага «Мілана» ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў. «Капенгаген» да зімовага перапынку замацаваўся на трэцім месцы, але ўвесну клуб дагнаў лідара чэмпіянату клуб «Сількебарг». У перадапошнім матчы сезона гэтыя дзве каманды сустрэліся паміж сабой на стадыёне Паркен. Гульня, між тым, усталявала новы рэкорд наведвальнасці ў 26 679 чалавек05.06 °F.C. Copenhagen — Silkeborg IF. F.C. Copenhagen.. «Капенгаген» перамог у матчы з лікам 4:1, тым самым клуб абышоў «Сількебарг» на адзін пункт і ўварваўся на першы радок, аднак у фінальнай гульні сезона атрымаў паражэнне ад «Одэнсэ» з лікам 3:2 і ў выніку заняў толькі другое месцаSeason 1993/94 — So near… — but so far! . F.C. Copenhagen..
Дасягненні
Данія Чэмпіянат Даніі: Чэмпіён (16): 1993, 2001, 2003, 2004, 2006, 2007, 2009, 2010, 2011, 2013, 2016, 2017, 2019, 2022, 2023, 2025 Другое месца (7): 1994, 2002, 2005, 2012, 2014, 2015, 2020 Трэцяе месца (4): 1998, 2008, 2021, 2024
Кубак Даніі: Пераможца (9): 1995, 1997, 2004, 2009, 2012, 2015, 2016, 2017, 2023 Фіналіст (4): 1998, 2002, 2007, 2014
Суперкубак Даніі: Пераможца (3): 1995, 2001, 2004
Кубак Дацкай лігі: Пераможца (1): 1996 Фіналіст (2): 2005, 2006
Каралеўская ліга: Пераможца (2): 2005, 2006
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Капенгаген