Строімір (, 848—890) — жупан Сербіі, другі сын сербскага князя Уластыміра. Разам са сваімі братамі, вялікім жупанам Муцімірам і суправіцелем Гойнікам, адбіў напады булгар пад правадырствам хана Барыса. Падчас кіравання Строіміра і яго братоў была завершана хрысціянізацыя сербскіх плямёнаў. Кіраванню траіх братоў рушыла ўслед кіраванне сыноў Муціміра, на чале з Перваславам.

Па ініцыятыве Строіміра ў Сербіі з'явіліся ўласныя дзяржаўныя сімвалы, якія з'яўляюцца сёння найстаражытнейшым доказам заснавання сербскай дзяржавы ў IX стагоддзі. Яго залатая пячатка з грэчаскім надпісам «няхай бароніць Бог Сербію» былі набыты сербскім урадам на аўкцыёне ў Мюнхене 11 ліпеня 2006 за 20 тысяч еўра.

Шлюб і дзеці Імя жонкі Строіміра не вядома. Сын: Кланімір Строіміравіч, бацька Часлава Кланіміравіча, князя Сербіі

Спасылкі Fondation for Medieval Genealogy: Кіраўнікі Сербіі

Катэгорыя:Кіраўнікі Сербіі Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы IX стагоддзя Катэгорыя:Уласціміравічы