Эскільстуна () — горад у Швецыі, прыкладна за 115 км на захад ад Стакгольма, на рацэ Эскільстунаон, у некалькіх кіламетрах ад азёраў Меларэн і Ельмарэн. Цэнтр аднайменнай камуны ў лэне Сёдэрманланд. Насельніцтва (2010).

Гісторыя

Спачатку на месцы сучаснага горада існавалі два гандлёвыя мястэчкі: Форс і Туна. Апошняя ўпершыню згадваецца ў летапісы пад 1104 годам, калі тут ужо існаваў культ Святога Эскіля, які паводле адной з легенд, быў забітым паганцамі англійскім манахам. У 1120 годзе Туна была ўжо цэнтрам біскупства, а прыкладна ў 1266 годзе была перайменавана ў «Эскілеву Туну» ()Det medeltida Sörmland, Johan Anund och Linda Qviström. Пад канец XVI стагоддзя Эськільстуна становіцца рэзідэнцыяй герцага Карла, які пабудаваў тут замак Эскільстунахус (згарэў у XVII стагоддзі). У 1659 годзе кароль Карл X Густаў заснаваў на заходнім беразе Эськільстунаон горад, названы ў яго гонар — Карл Густаўсстад, дзе адразу ўзніклі мануфактуры па вытворчасці зброі (у 1833 годзе гэты горад увайшоў у склад Эскільстуны). З канца XVIII стагоддзя Эскільстуна становіцца важным прамысловым цэнтрам (асабліва металургіі) і застаецца ім да 1970-х гадоў, калі шэраг прадпрыемстваў (Carl Gustafs stads gevärsfaktori, Eskilstuna Jernmanufaktur, Nickelfabriks AB Gottfrid Carlsson, Gense, August Stenman і іншыя) сталі зачыняць свае фабрыкі ў Эськільстуне. У 1990-я гады была пракладзена чыгунка Svealandsbanan, што станоўча паспрыяла развіццю горада. Найбольш значнай падзеяй у найсучаснай гісторыі Эскільстуны пакуль з'яўляецца пажар 2009 года ў гатэлі Quality Hotel Statt.

Насельніцтва

Славутасці

Стары горад Кляштарная царква (1929) Музей горада () Музей індустрыйнай гісторыі Мунктэльмузэет () Кавальні Радэмахера (музей; ) Заапарк Parken Zoo

Вядомыя асобы Барбру Колберг (1917—2014) — шведская актрыса.

Цікавыя факты Каля 10 000 жыхароў Эскільстуны маюць фінскія карані (большасць з іх — гэта дзеці або ўнукі фінскіх рабочых эмігрантаў). Фінская мова і меянкіелі маюць афіцыйны статус у Эскільстуне і некаторых суседніх камунах.

Гарады-пабрацімы Лутан, Вялікабрытанія Ювяскюля, Фінляндыя Ставангер, Нарвегія Львоў, Украіна Эрланген, Германія Эсб’ерг, Данія Гатчына, Расія

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады Швецыі

Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1659 годзе