Чэмпіянат Францыі па футболе () або Ліга 1 () — вышэйшы дывізіён сістэмы футбольных ліг Францыі. У спаборніцтве ўдзельнічаюць 20 клубаў Лігі 1. Пасля кожнага сезону клубы, якія занялі тры апошнія месцы, пераводзяцца ў Лігу 2, а іх месца займаюць тры самыя моцныя каманды Лігі 2.

Першы чэмпіянат Францыі быў праведзены ў сезоне 1932/33 і зваўся «Нацыянальны чэмпіянат», з 1933 года да 2002 года — «Дывізіён 1» і ў 2002 годзе дывізіён быў перайменаваны ў «Лігу 1».

Гісторыя Прафесійны футбол не існаваў у Францыі да 1930 года. У ліпені 1930 года Нацыянальны савет Федэрацыі футбола прагаласаваў за прафесіяналізацыю французскага футбола. Заснавальнікамі прафесійнага футбола ў Францыі з’яўляюцца Жорж Беру, Эмануэль Гамбардэлья і Габрыель Ано.

Чэмпіёны Клуб1-е месца2-е месцаЧэмпіёнскія сезоныПары Сен-Жармен1491986, 1994, 2013, 2014, 2015, 2016, 2018, 2019, 2020, 2022, 2023, 2024, 2025, 2026Сент-Эцьен1031957, 1964, 1967, 1968, 1969, 1970, 1974, 1975, 1976, 1981Алімпік Марсель9141937, 1948, 1971, 1972, 1989, 1990, 1991, 1992, 2010Манака881961, 1963, 1978, 1982, 1988, 1997, 2000, 2017Нант871965, 1966, 1973, 1977, 1980, 1983, 1995, 2001Алімпік Ліён752002, 2003, 2004, 2005, 2006, 2007, 2008Бардо691950, 1984, 1985, 1987, 1999, 2009Рэймс631949, 1953, 1955, 1958, 1960, 1962Ліль461946, 1954, 2011, 2021Ніца431951, 1952, 1956, 1959Сашо231935, 1938Сет201934, 1939Ланс161998Расінг121936Страсбур111979Алімпік Ліль111933Асер101996Рубэ-Туркуэн101947Манпелье102012 *У 1993 годзе «Алімпік» Марсель пазбаўлены тытулу чэмпіёна ў сувязі з карупцыяй.

Спасылкі Афіцыйны сайт Ліга 1 на sports.ru Ліга 1 на soccer.ru

Катэгорыя:Футбол у Францыі Катэгорыя:Чэмпіянат Францыі па футболе Францыя