Войцех Томаш Шчэнсны (; нар. , , Польшча) — польскі футбаліст, брамнік італьянскага клуба «Ювентус» і нацыянальнай зборнай Польшчы. Сын былога брамніка зборнай Польшчы, Мацея Шчэнснага.
Клубная кар’ера З’яўляецца выхаванцам клуба «Агрыкола» з Варшавы. Але ў 15 гадоў так уразіў сабой трэнераў «Легіі», што яны дазволілі яму трэніравацца ў іх лагеры. У 2006 годзе Шчэнсны перайшоў у «Арсенал». З’яўляючыся спачатку па сутнасці чацвёртым галкіперам клуба ў сезоне 2011/12 здолеў стаць асноўным брамнікам.
Улетку 2014 года склад «Арсенала» папоўніў калумбійскі брамнік Давід Аспіна, які пазней выцесніў Шчэнснага з асновы. Пасля набыцця «кананірамі» ў чэрвені 2015 года вопытнага Петра Чэха, Шчэнсны ўжо не меў шанцаў на месца ў складзе. 29 ліпеня 2015 года было абвешчана аб пераходзе Войцеха ў «Рому» на правах гадавой арэнды"Рома" подтвердила аренду Войцеха Щенсного. football.by. У складзе «Ромы» стаў асноўным брамнікам. Улетку 2016 года арэнда была падоўжана яшчэ на адзін сезон.
У ліпені 2017 года перайшоў у «Ювентус»«Ювентус» приобрел Шченсного за 12,2 млн евро. by.tribuna.com.
Міжнародная кар’ера У верасні 2009 года трэнер галоўнай нацыянальнай зборнай Польшчы трымаў Войцеха на прыкмеце перад матчамі з Паўночнай Ірландыяй і Славеніяй. Аднак, з-за таго што ніхто з трох галкіпераў зборнай не выпаў з абоймы дэбют быў адкладзены. 18 лістапада 2009 года Войцех здзейсніў паўнавартасны дэбют у таварыскім матчы з Канадай, выйшаўшы на замену на 46 хвіліне, і абараніўшы браму затым «на нуль»; матч скончыўся з лікам 1:0 на карысць палякаў.
Дасягненні «Арсенал»: Уладальнік Кубка Англіі (2): 2014, 2015 Уладальнік Суперкубка Англіі: 2014
«Ювентус»: Чэмпіён Італіі (3): 2018, 2019, 2020 Уладальнік Кубка Італіі (2): 2018, 2021 Уладальнік Суперкубка Італіі (2): 2018, 2020
Крыніцы
Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Польшчы Катэгорыя:Ігракі зборнай Польшчы па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Лондан Катэгорыя:Ігракі ФК Брэнтфард Катэгорыя:Ігракі ФК Рома Катэгорыя:Ігракі ФК Ювентус