Бельгійская Про Ліга, таксама Ліга Жупіле () — чэмпіянат прафесійных футбольных клубаў Бельгіі. Спонсарам чэмпіянату выступае піваварная кампанія InBev, штаб-кватэра якой знаходзіцца ў бельгійскім горадзе Лёвен. Чэмпіянат носіць імя адной з піўных марак, якія належаць InBev.

Чэмпіянат праводзіцца з 1895 года. У сезоне 2008/09 адбылася змена колькасці ўдзельнікаў чэмпіянату, яна была паменшана з 18 да 16. З 2020 года зноў удзельнічаюць 18 каманд.

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Футбол у Бельгіі Бельгія