Wiadomości Grodzieńskie («Вядомосьці Гродзеньске», літ. «Гродзенскія навіны») — газета, другое пасля «Газэты Гродзеньскай» перыядычнае выданне на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Выдавалася ў лістападзе-снежні 1792 ў Гродне на польскай мове.
Газета з'яўлялася органам Таргавіцкай канфедэрацыі. Выходзіла 2 разы на тыдзень (серада, нядзеля), кожны нумар меў дадатак. Друкавалася ў Гродзенскай друкарні.
Выданне змяшчала пераважна мясцовую інфармацыю, якая ішла з рэгіёна Гродна і датычыла дзейнасці канфедэрацыі таргавічан. Друкаваліся таксама ўніверсалы і распараджэнні, рэкамендацыі, ухваленыя на пасяджэннях Генеральнай канфедэрацыі ВКЛ.
Збераглося некалькі нумароў газеты і дадаткаў да яе, яны захоўваюцца ў зборах Бібліятэкі Інстытута літаратурных даследаванняў Польскай АН у Варшаве.
Літаратура Саламевіч І. «Вядомосьці Гродзеньске» // С. 384—385
Катэгорыя:Газеты Беларусі Катэгорыя:Газеты Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Газеты на польскай мове Катэгорыя:Гісторыя Гродна Катэгорыя:Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1792 годзе Катэгорыя:Таргавіцкая канфедэрацыя Катэгорыя:1792 год у Беларусі