Заходнія ўскраіны () — палітыка-геаграфічны і гістарычны тэрмін, які з’явіўся ў Балгарыі пасля Першай сусветнай вайны для пазначэння тэрыторый, саступленых Балгарыяй на карысць Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў паводле Нёіскага міру.

Большая частка тэрыторыі (1545 км²) цяпер уваходзіць у склад Сербіі і менавіта яна называецца «Заходнія ўскраіны», тады як меншую частку (1028 км² — раён Струміцы) набыла Македонія.

Сёння тэрмін не выкарыстоўваецца ў Сербіі, хаця яго выкарысанне зафіксавана ў міжнародных дакументах, у тым ліку ў Бледскім пагадненні 1947 года.

Спасылкі Джонев, Ангел. Западнопокраинският въпрос в българската историопис. Йотев, бранко. Създаване и характеристика на българската литература в Югославия. Даклад ААН аб становішчы балгар ў Заходніх ускраінах

Катэгорыя:Гісторыя Сербіі Катэгорыя:Геаграфія Сербіі Катэгорыя:Гісторыя Балгарыі