«Радыё-Мінск» — беларуская інфармацыйна-музычная радыёстанцыя, якая ўваходзіць у склад медыяхолдынга «Агенцтва „Мінск-Навіны“». Вяшчае з 1 сакавіка 2004 года.
Фармат Радыёстанцыя пазіцыянуецца як «сучаснае радыё для дарослых». Аснову музычнага фармату складаюць галоўныя хіты з сусветнай музычнай гісторыі (пераважна 1980–2000-х гадоў), у тым ліку класіка року, а таксама беларускія кампазіцыі.
Акрамя музыкі, радыёстанцыя актыўна развівае навінавы і размоўны фармат, асвятляючы грамадска-палітычнае жыццё краіны і розныя бакі жыцця сталіцы.
Зона вяшчання «Радыё-Мінск» кругласутачна вяшчае ў FM-дыяпазоне на наступных частотах: Мінск — 92,4 МГц Брэст — 100,4 МГц Віцебск — 106,4 МГц Гомель — 105,6 МГц Магілёў — 98,1 МГц
Таксама вядзецца інтэрнэт-вяшчанне з афіцыйнага сайта радыёстанцыі.
Праграмы Playback Вячэрнія праўды Здаровы поўдзень Казачка на добры сон Скрынка перадач Сямейны альбом B-SIDE …і яшчэ кагосьці Лінейны эфір Я толькі спытаць ПРАНАСЯСЯПАПАЛАСЕ Кінатрэк Па калена ў разоры Я люблю свой горад Прывітанне з мінулага Не праходзьце міма ROCK’N'ROLL: зала славы Музыка нон-стоп Навіны Званы госць Апошні абзац Чаму
Цікавыя факты На апошняй старонцы газеты «Вечерний Минск» рэгулярна друкуецца расклад ключавых праграм станцыі «Радыё-Мінск», а ў сваю чаргу на радыё вядзецца праграма «Амаль забытыя гісторыі», створаная на матэрыялах архіва газеты «Вечерний Минск» пяцідзясяцігадовай даўніны.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Радыёстанцыі Беларусі Катэгорыя:Сродкі масавай інфармацыі Мінска Катэгорыя:Мінск-Навіны Катэгорыя:З’явіліся ў 2004 годзе Катэгорыя:2004 год у Мінску