Маскоўскі тралейбус — былая тралейбусная сетка Масквы. Да 2015 года найбуйнейшая тралейбусная сетка ў свеце па працягласці ліній. Закрыта ў 2020 годзе.
Станам на 2023 год, захаваўся адзіны турыстычны маршрут, даўжыня ліній — каля 3,6 км.
Адкрыта 15 лістапада 1933 года і станам на 2020 год была шостай сярод самых старых з дзейных сетак свету. Працягласць адзіночнага кантактнага проваду — каля 1300 км, даўжыня ліній — больш за 600 км, 9 паркаў, амаль 1900 пасажырскіх тралейбусаў (у тым ліку больш за 750 з нізкім узроўнем падлогі і 134 сучлененыя), тралейбусна-рамонтны завод. Эксплуатаваўся арганізацыяй «ГУП Масгартранс». Кошт адной паездкі складаў 55 рублёў (па карце Тройка — 38 рублёў, пры куплі ў вадзіцеля білета на 4 паездкі — 100 рублёў, на 40 паездак — 700 рублёў). Уваход у тралейбус ажыццяўляўся праз пярэднія дзверы, а выхад праз астатнія.
Сетка закрыта ў лістападзе 2020 года. Паводле мэрыі Масквы, як састарэлы від транспарту. Замест тралейбуса па былых маршрутах ходзяць электробусы і аўтобусы.
Спасылкі Московский троллейбус на сайте transphoto.ru Маршруты троллейбусов Москвы на карте Список всех моделей троллейбусов Москвы Справочник маршрутов наземного транспорта Маршруты общественного транспорта Москвы на карте города Маршруты троллейбусов Москвы на сайте «Транспортная столица» Сайт «Московский троллейбус»
Катэгорыя:Транспарт Масквы Катэгорыя:Тралейбусныя сістэмы Расіі Катэгорыя:З’явіліся ў 1933 годзе Катэгорыя:1933 год у Маскве