Грамадзянская вайна ў Сірыі (), на першапачатковым этапе таксама вядомая як Сірыйскае паўстанне — узброены канфлікт на тэрыторыі Сірыі. Беспарадкі пачаліся ў пачатку вясны 2011 года з агульнанацыянальных пратэстаў супраць урада прэзідэнта Башара аль-Асада, чые войскі адказалі гвалтоўным разгонам. Пасля некалькіх месяцаў ваенных аблог канфлікт паступова ператварыўся з народных пратэстаў ва ўзброенае паўстанне. Узброеная апазіцыя складаецца з розных груп, якія былі сфармаваны ў ходзе канфлікту, у тым ліку Свабоднай сірыйскай арміі і Ісламскага фронту.

У 2013 годзе ў падтрымку сірыйскай арміі ў вайну ўступіла Хезбала. На ўсходзе Ісламская дзяржава Ірака і Леванта, ваенізаваная групоўка джыхадзістаў, якая першапачаткова была звязана з Аль-Каідай у Іраку, хуткімі тэмпамі захапіла вялікія часткі Сірыі і Іраку. Станам на ліпень 2014 года Ісламская дзяржава кантралявала трэць тэрыторыі Сірыі, а таксама большую частку яе нафты і газу, тым самым зацвердзіўшы сабе ў якасці асноўнай апазіцыйнай сілы.

Сірыйскі ўрад атрымлівае ваенную падтрымку ад Расіі і Ірана. Катар, Саудаўская Аравія, Турцыя і Злучаныя Штаты Амерыкі аказваюць матэрыяльную дапамогу паўстанцам. ЗША, Вялікабрытанія і еўрапейскія і арабскія дзяржавы абвясцілі гатоўнасць падтрымаць умераную сірыйскую апазіцыю. У сувязі з характарам гэтага замежнага ўдзелу, міжнародныя арганізацыі ахарактарызавалі гэты канфлікт як апасродкаваную вайну.

Да ліпеня 2013 года сірыйскі ўрад кантраляваў прыблізна 30-40 % тэрыторыі краіны і 60 % насельніцтва Сірыі. У канцы 2012 года Арганізацыя Аб’яднаных Нацый апублікавала даклад, у якім апісала канфлікт як «адкрыта міжканфесійны» паміж алавіцкімі ўрадавымі войскамі, міліцыянтамі і іншымі шыіцкімі групамі з аднаго боку і суніцкімі паўстанцкімі групамі з другога. Аднак і сірыйскі ўрад, і сірыйская апазіцыя абверглі гэтае сцвярджэнне.

Міжнародныя арганізацыі абвінавацілі ўрад і апазіцыйныя сілы ў грубых парушэннях правоў чалавека. Таксама падчас канфлікту шмат разоў была выкарыстаная хімічная зброя. Праверкі ААН і арганізацыі Міжнародная Амністыя, якія праходзілі ў 2012 і 2013 гадах, вызначылі, што пераважная большасць такіх парушэнняў, а таксама самых вялікіх па маштабе, былі здзейснены сіламі сірыйскага ўрада.

Перадгісторыя Прыйшоўшы да ўлады ў 2000 годзе, Башар Асад пачаў ліберальныя рэформы. У краіне пачаліся публічныя грамадска-палітычныя дыскусіі (форумы), у якіх удзельнічалі сотні прадстаўнікоў сірыйскай інтэлігенцыі, была аб’яўлена маштабная палітычная амністыя, ажывіліся «Браты-мусульмане», дзейнасць якіх была забаронена з 1982 года (варта адзначыць, што сірыйскае кіраўніцтва ўсталявала кантакты з прадстаўнікамі «Братоў-мусульман» і іншымі апазіцыйнымі групоўкамі за мяжой яшчэ ў 1990-я гады, выкарыстоўваючы іх амніставаных прыхільнікаў у самой Сірыі). Так званая «дамаская (сірыйская) вясна», аднак, хутка скончылася, чаму спрыяла пазіцыя многіх членаў сірыйскага кіраўніцтва, якіх Башар Асад «атрымаў у спадчыну» ад свайго бацькі, Хафеза Асада. Калі ў незалежных СМІ пачалі востра крытыкаваць перыяд кіравання прэзідэнта Хафеза Асада, Башар Асад заявіў, што Сірыя пойдзе па шляху паэтапнай дэмакратызацыі і рэформаў, але не будзе выконваць патрабаванні асобных людзей, якія не прадстаўляюць меркаванне большасці народаМовсесян В. А. Предпосылки конфликта в Сирии в 2011 г. // Регион и мир, 2017, # 1..

У 2006 у Сірыі пачалася засуха. Яе наступствы моцна паўплывалі на жыццё мясцовага насельніцтва. У 2008 у краіне быў сабраны самы нізкі ўраджай збожжа за 9 гадоўСирия соберет самый низкий урожай зерна за 9 лет . Да 2011 на мяжы голаду апынуліся мільён чалавекУченые обьяснили причину конфликта в Сирии. Гэта прывяло да таго, што людзі сталі масава перасяляцца з сельскай мясцовасці ў гарады. Беспрацоўе ў краіне набліжалася да 20 %. Патрабаванні сацыяльнай справядлівасці аб’ядналі ўсе этнаканфесійныя групы. Гэтак жа большасць насельніцтва Сірыі, якія з’яўляюцца сунітамі, была незадаволена тым, што кіруючая эліта ў значнай частцы належыць да нешматлікай суполкі алавітаў, прызнанай Іранам шыіцкай.

Пры гэтым варта адзначыць, што сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў Сірыі адрознівалася ў лепшы бок у параўнанні з Егіптам і Тунісам. Па даных МВФ на 2010 год, ВУП на душу насельніцтва ў Сірыі складаў 4800 долараў, прырост ВУП — 2,3 %, узровень беспрацоўя — 20 % сярод дарослых (такі ж, як у Іспаніі) і 30 % сярод моладзі (у Тунісе беспрацоўнымі былі 50 % маладых). Для сірыйскага грамадства характэрны высокі адукацыйны ўзровень (доля пісьменных людзей старэйшых за 15 гадоў дасягае 86 % у мужчын і 73,6 % у жанчын), працягласць жыцця даходзіць да 70 гадоў.

У шэрагу крыніц называюць у якасці знешніх фактараў грамадзянскай вайны барацьбу паміж пастаўшчыкамі прыроднага газу за магчымасць пракласці праз тэрыторыю Сірыі трубаправод для забеспячэння еўрапейскага рынку. Асноўны зацікаўленым бокам з’яўляецца Катар, які спрабуе наладзіць экспарт газу праз гэты рэгіён. Іншымі ўдзельнікамі канфлікту з’яўляюцца Іран, зацікаўлены ў стабільным экспарце свайго газу, Расія, якая прагне захаваць сваю долю еўрапейскага рынку збыту, і ЗША, якія ў цэлым падтрымліваюць дыверсіфікацыю паставак у Еўропу.

Ход падзей

2011 Пратэсты пачаліся 15 сакавіка ў горадзе Дэр’а, як рэакцыя на арышт і катаванні 15 чалавек, якія распаўсюджвалі антыўрадавыя графіціA Faceless Teenage Refugee Who Helped Ignite Syria’s War,The New York Times (9 February 2013).

http://www.nytimes.com/2013/02/09/world/middleeast/a-faceless-teenage-refugee-who-helped-ignite-syrias-war.html?_r=0. Падчас пратэстаў 18 сакавіка, у ходзе сутычак з паліцыяй, з’явіліся першыя забітыя. Пратэстоўцы патрабавалі вызвалення палітычных зняволеных, адмены надзвычайнага становішча, грамадзянскіх свабод і спынення татальнай карупцыі сярод урадавых чыноўнікаў. 25 сакавіка пратэсты ахапілі ўсю краінуHolliday, Joseph (December 2011). «The Struggle for Syria in 2011». Institute for the Study of War.

http://www.understandingwar.org/sites/default/files/Struggle_For_Syria.pdf . Больш за 70 чалавек загінула падчас сутыкненняў з паліцыяйSlackman, Michael. Syrian Troops Open Fire on Protesters in Several Cities, New York Times (25 March 2011). Проверено 28 января 2013.http://www.nytimes.com/2011/03/26/world/middleeast/26syria.html.

Першыя масавыя акцыі пратэсту ў Сірыі, якія ўспыхнулі ў сярэдзіне сакавіка 2011 года, першапачаткова выглядалі толькі як частка больш шырокага рэгіянальнага руху — так званай «арабскай вясны». Падобныя выступы да таго часу ўжо праходзілі ў Бахрэйне, Егіпце, Емене, Лівіі і ТунісеСирия: все началось с растоптанного платка старейшины // Вести.ру, 20 ноября 2015.

Прыкладна за месяц да пачатку беспарадкаў у сацыяльнай сетцы Facebook з’явілася новая група «Сірыйская рэвалюцыя-2011», якая заклікала да «Дня гневу» — масавых дэманстрацыяў у Дамаску і Алепа супраць прэзідэнта краіны Башара Асада.

У адказ на масавыя пратэсты ўлады Сірыі арыштавалі лідараў апазіцыіJailed prominent Syrian opposition for seven and a half years (Arabic). free-syria.com. Syrian authorities detain national identity Adnan Mustafa Abu Ammar (Arabic). free-syria.com. Проверено 12 февраля 2011. Архивировано из первоисточника 11 мая 2011.

http://free-syria.com/loadarticle.php?articleid=37802 . Было арыштавана мноства палітычных актывістаў і мужчын, якія выклікалі падазрэннеSyrian Arrests Are Said to Have Snared Tens of Thousands, The New York Times (27 June 2012).Проверено 2 августа 2012.http://www.nytimes.com/2012/06/28/world/middleeast/beyond-arms-syria-uses-arrests-against-uprising.html.

Вядома таксама, што ўрад зрабіў шэраг саступак мясцоваму насельніцтву (скараціў прызыў у армію, адмяніў надзвычайнае становішча і г.д.). Аднак многія рэформы толькі абяцаліся прэзідэнтам Сірыі Башарам Асадам, але не праводзіліся.

З 20 сакавіка ў горадзе Дэр’а пачаліся масавыя дэманстрацыі і баі з паліцыяй, падчас якіх дэманстранты выкарысталі агнястрэльную зброю. 25 красавіка супраць пратэстуючых былі кінуты войскі, якія знішчылі барыкады паўстанцаў і выбілі іх з мячэці Амары.

У маі ўзброеныя выступленні прайшлі ў гарадах Баніяс, Хомс, Тэль-Калах, Латакія і іншыхSyrian army tanks 'moving towards Hama', BBC News (5 May 2011). Проверено 20 января 2012.

http://www.bbc.co.uk/news/world-middle-east-13343540. 9 мая ЕС увёў санкцыі супраць СірыіЕС ввел санкции против Сирии. У чэрвені—ліпені 2011 г. па Сірыі пракацілася хваля узброеных выступаў. 29 ліпеня група афіцэраў-дэзертыраў абвясціла аб стварэнні Свабоднай арміі Сірыі (Free Syrian Army, FSA).

27 жніўня ў Дамаску, сталіцы Сірыі, прайшла вялікая акцыя пратэстуSyrian tanks 'resume shelling' eastern town // «Al Jazeera English», 25 Aug 2011

http://english.aljazeera.net/news/middleeast/2011/08/201182582619939913.html.

У лістападзе Еўрасаюз увёў дадатковыя санкцыі супраць СірыіЕС ввел против Сирии дополнительные санкции, а таксама санкцыі супраць краіны Асада ўвялі манархіі Заліва і члены ЛАД.

У канцы года па правінцыі Ідліб пракацілася мноства бунтаў. Іх вынікам стала тое, што паўстанцы ўзялі пад кантроль частку правінцыі.

2012 За студзень свабодная армія Сірыі захапіла гарады Забадані і ДумаSyrian deserters seize town of Douma northeast of Damascus, scores killed

http://english.alarabiya.net/articles/2012/01/21/189650.html, а 16 лістапада атакавала ўскраіны Дамаска«Свободная армия Сирии» атаковала окраину Дамаска. Аднак у ходзе контрнаступлення сірыйскай арміі стала трываць паразы і адступаць.

З 22 чэрвеня над сірыйскай тэрыторыяй сталі з’яўляцца турэцкія самалётыСирия пдтвердила, что сбила турецкий истребительСирия снова обстреляла турецкий самолет. 5 ліпеня 5 турэцкіх грузавікоў перасеклі мяжу з Турцыяй, пры падтрымцы сірыйскай апазіцыі, і рухаліся ўглыб тэрыторыі Сірыі, але былі знішчаныя сірыйскай авіяцыяйСирия уничтожила пять турецких грузовиков .

Тым часам паўстанцы пачалі баі за сірыйскую сталіцу, Дамаск, дзе супраць іх былі выстаўленыя 3-я і 4-я бранятанкавыя дывізіі і рэспубліканская гвардыя Сірыі на чале з малодшым братам прэзідэнта Махерам Асадам. 15 і 16 ліпеня баі прайшлі ў прыгарадах ДамаскаВ Дамаске второй день подрят идут тяжелые бои. З 17 ліпеня баі ахапілі сам горад, у тым ліку цэнтральныя вуліцыСирия:в Дамаске ожесточились бои, говорит оппозиция. 22 ліпеня ўрадавыя сілы ачысцілі ад баевікоў раёны Барзех і Мезехhttp://www.armynow.ru/news/v-damaske-voiska-pytayutsya-vytesnit-povstantsev-iz-raiona-barzekh . Вынікам баёў 3—4 жніўня стала поўнае ачышчэнне сталіцы ад баевікоўСирийская армия выбила боевиков из Дамаска. 24 жніўня тэрарысты былі выбітыя з дамаскага прыгарада Дэрая.

За 18 мая—5 чэрвеня сірыйская армія выбіла з горада Эль-Кусейр баевікоў групоўкі «Хезбала»Аль-Кусейр долгожданный триумф Башера Асада .

З 19 па 28 ліпеня паўстанцы штурмавалі горад Алепа і ўзялі яго. Урадавыя сілы сталі акружаць горад, каб адбіць ягоhttp://russian.news.cn/importnews/2012-07/29/c_131745508.htm . 10 жніўня сірыйская армія захапіла квартал Салах ад-Дзін. На наступны дзень баі ішлі ў раёне Сукары, Сейф ад-ДавулуСтолкновения правительственных сил с боевиками идут в Алеппо

http://ria.ru/arab_sy/20120811/721239294.html. Шэраг кварталаў былі ачышчаны ад баевікоў да 25 жніўня. 31 жніўня баевікі атакавалі шэраг ваенных баз і аэрадромаў у ваколіцах Алепа, у прыватнасці, авіябазу Расм аль-Абуд і Абу-аз-Зухур. 2 верасня ўрадавыя войскі адказалі знішчэннем каманднага цэнтра апазіцыі ў раёне Бустан аль-БашКомандный центр боевиков в Алеппо уничтожен і працягнулі вызваленне горада. 27 верасня паўстанцы вярнулі сабе некалькі кварталаў.

2013