Плескавіца () — папулярная на Балканах страва ў выглядзе круглай плоскай катлеты.

Плескавіцу ядуць у Сербіі, Босніі і Герцагавіне, Чарнагорыі і Паўночнай Македоніі. Таксама можна знайсці і ў Румыніі, Славеніі, Харватыі і Балгарыі. Традыцыйная плескавіца гатуецца з сумесі ялавічыны і свініны на грылі і падаецца гарачай з гарнірам (у Бялградзе), хлебам, сырам, або як гамбургер ці са свежым каймакам на піце.

У апошні час плескавіца набыла папулярнасць у Еўропе і гатуецца ў спецыяльных рэстаранах хуткага харчавання ў Германіі, Швецыі і Аўстрыі. Часта падаецца з каймакам, соусам айвар з перцу і ўрнебесам — сырам, змяшаным з вострым соусам.

Гл. таксама Чавапчычы Гамбургер

Спасылкі

Катэгорыя:Стравы з сечанага мяса Катэгорыя:Сербская кухня Катэгорыя:Балканская кухня Катэгорыя:Чарнагорская кухня Катэгорыя:Вулічная ежа