Сярэднесібі́рскае пласкаго́р’е (, ) — пласкагор’е ў Азіі на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.
Займае пераважную частку Усходняй Сібіры ў Рэспубліцы Саха (Якуція), Краснаярскім краі і Іркуцкай вобласці. Абмежавана на поўдні хрыбтамі Усходняга Саяна, Прыбайкалля і Забайкалля, на захадзе Заходне-Сібірскай раўнінай, на поўначы і ўсходзе — Паўночна-Сібірскай нізінай і Цэнтральнаякуцкай раўнінай. Плошча каля 3,5 млн км². Знаходзіцца ў межах Сібірскай платформы. Пераважаюць вышыні 500—700 метраў. Характэрна чаргаванне шырокіх плато і кражаў (Ангарскі краж, Енісейскі краж, Вілюйскае плато; найбольшая вышыня 1701 м — на плато Путарана).
Распаўсюджана вечная мерзлата. Клімат рэзка кантынентальны. Радовішчы карысных выкапняў: нікелевыя і медныя руды (Нарыльск), жалезныя руды (Ангара-Піцкі басейн і Ангара-Ілімскі раён), каменны вугаль (Тунгускі, Чаромхаўскі басейн), алмазы, графіт, каменная соль, прыродны газ. Рэкі басейна Паўночнага Ледавітага акіяна; буйнейшыя — Ніжняя Тунгуска і Падкаменная Тунгуска, Ангара, Лена з Вілюем, Хатанга.
Пераважае лістоўнічная тайга; на поўдні хваёва-лістоўнічныя і хваёвыя бары. На поўначы горная тундра, на поўдні ў далінах участкі лесастэпу і стэпаў. Ёсць заказнікі і запаведнікі.
Зноскі
Літаратура
Среднесиби́рское плоского́рье // География. Современная иллюстрированная энциклопедия. Ч. 2: М—Я. / А. П. Горкин — М.: Росмэн, 2006. — 146 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-353-02443-5. — (Современная иллюстрированная энциклопедия «Росмэн». География)
Спасылкі Выркин В. Б. Котловины Среднесибирского плоскогорья: расположение, морфология и современное рельефообразование // Известия Иркутского государственного университета. Серия: Науки о Земле. 2020. Т. 32. Средняя Сибирь // Экологический центр «Экосистема»™, А. С. Боголюбов
Катэгорыя:Геаграфія Іркуцкай вобласці Катэгорыя:Усходняя Сібір Катэгорыя:Геаграфія Якуціі Катэгорыя:Горы Краснаярскага края Катэгорыя:Пласкагор’і Расіі