thumb|200px|right|Рымска-каталіцкі герб арцыбіскупа (на гербе адсутнічае палій). Архібі́скупЧасцей ужываецца ў дачыненні да іерархаў Рымска-Каталіцкай Царквы і традыцыйных пратэстанцкіх супольнасцей, а таксама ў Праваслаўных Цэркваў заходніх абрадаў., арцыбі́скупАфіцыйны тэрмін, які выкарыстоўваецца секцый па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Рымска-Каталіцкай Царквы Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. або архіепі́скапЧасцей ужываецца ў дачыненні да іерархаў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў, Праваслаўных Цэркваў (візантыйскага абраду) і таксама Старажытных Усходніх Цэркваў. (ад грэчаск. αρχή — «над» і επίσκοπος — «даглядчык») — старэйшы біскуп, адзін з найвышэйшых чыноў у царкоўнай іерархіі.
Тытул уведзены ў Рымскай імперыі ў 4 ст. З заснаваннем патрыярхатаў прысвойваўся патрыярхам і мітрапалітам аўтакефальных епархій. Першы на Русі тытул архіепіскапа атрымаў епіскап наўгародскі ў 1165 годзе. На Беларусі першым архіепіскапам стаў у пачатку 16 ст. епіскап Полацкай епархіі.
У Каталіцкай Царкве архібіскупы падзяляюцца на:
мітрапалітаў, якія ўзначальваюць царкоўныя правінцыі; архібіскупаў, якія ўзначальваюць архідыяцэзіі, якія не з’яўляюцца цэнтрамі правінцый; персанальных архібіскупаў, якім Папа надаў гэты тытул за асабістыя заслугі; тытулярных архібіскупаў, якія займаюць кафедры неіснуючых ужо гарадоў і здзяйсняюць сваё служэнне ў курыі ці з’яўляюцца нунцыямі.
У Праваслаўнай Царкве — архіепіскап узначальвае епархію. Тытул архіепіскапа з’яўляецца ганаровым і прысвойваецца за заслугі.
Літаратура
Катэгорыя:Рэлігійныя тытулы Катэгорыя:Царкоўныя ўзнагароды